На прыгатаванне сняданку 2 траўня спатрэбяцца аўсяныя шматкі, яйкі, шампіньёны, курынае філе, сыр і гародніна. Час прыгатавання не перавысіць 30 хвілін. Кніга, з якой рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік рэкамендуе правесці дэгустацыю і наступны тыдзень — «Як пазбыцца маматута» ад паэткі Марыі Мартысевіч.
Аўтарка вызначае жанр твора як «дзіцячыя вершы для дарослых». Аўсянаблін да гэтай кнігі пасуе найлепшым чынам. Гэта страва — пераасэнсаванне дзіцячай аўсянай кашы да патрэбаў дарослага жыцця.
Аўсяныя шматкі замачыць у халоднай вадзе. Вада мае закрыць іх цалкам. За 15 мінут шматкі набяруць дастаткова вільгаці. Гэтага часу хопіць, каб прыгатаваць начынне.
Маматут і аўсянаблін — новыя словы і паняткі. Пра «маматут» ад імя героя кнігі Марыя Мартысевіч піша так:
У мяне жыццё капут.
Я паўсюль навідавоку:
Страшны монстр Маматут
Не дае ступіць ні кроку.
Калупаю пілкай кут —
Мама, ясна, тут як тут.
Са словам аўсянаблін — прыкладна такая ж сітуацыя. Палохацца яго не варта. Гэта амаль тая самая аўсянка, але прыгатаваная на патэльні.
Сняданак гатуецца на дзве порцыі з двума рознымі напаўненнямі. У адным будзе курынае філе і шампіньёны, у другім — сыр мацарэла і памідор з салодкім перцам.
Прадукты для аўсянабліна (на 1 порцыю)
Аўсяныя шматкі - 40 г
Яйка —1 шт
Аліўкавы алей (для жаркі) 1 ч.л.
Для начыння:
Варыянт 1 (на 1 порцыю): 50 г курынага філе, 50 г шампіньёнаў, 30 г сыру. Спецыі і соўсы дадаць па жаданню.
Варыянт 2 (на 1 порцыю): 50 г памідораў, 50 г салодкага перцу, 30 г сыру. Спецыі і соўсы дадаць па жаданню.
Найперш крышым філе, памяшчаем яго на разагрэтую патэльню з анціпрыгарным пакрыццём і накрываем крышкай. Крышым шампіньёны і дадаём на патэльню. Тушым начынне разам цягам 3−5 мінут. Можна дадаць спецыі. Начынне перакладаем у іншую ёмкасць. Патэльню мыем і ставім на агонь. Тым часам гатуем цеста для аўсянабліна.
Пакуль выпякаецца адзін блін, рыхтуем цеста і начынне для другога, а таксама крышым радыс для салаткі.
У кнізе тым часам малеча распавядае пра сваё жыццё і сваякоў. У бабуляў і дзядуляў вельмі розныя характары. Дзіцяці ад таго толькі лепш — з кожным па-свойму можна бавіць час.
Для дарослых на кухні гэта намёк — начынне для аўсянабліна можна абіраць кожны раз па-рознаму. Бананы і яблыкі, альбо рыба і рукала? што заўгодна! Начынні можна збіраць і камбінаваць, як у дзяцінстве кубікі лега.
Калі першы блін спёкся, памяшчаем на патэльню другі. Да першага дадаём начынне.
Другі блін таксама гатовы — з ім паўтараем тыя ж дзеянні.
Каб сыр усярэдзіне аўсянабліноў трохі падплавіўся, можна паставіць іх на паўмінуты ў мікрахвалёўку. Падаваць з салаткаю.
Кушай, рыбка, кушай, коцік.
Вось катлетка, вось кампоцік.
Не круціся, як ваўчок!
І не чвякай, парсючок!
Читай ещё: Гатуй хутка, еш павольна. Хачапуры на тварожным цесце і грэйпфрутавы фрэш для нядзельнага сняданку
Гатуй хутка, еш павольна. Панкейкі з гарбуза і ягадны смузі для нядзельнага сняданку
Готовь быстро, ешь медленно. Омлет, салат и брауни для воскресного завтрака
Готовь быстро, ешь медленно. Воскресный завтрак с кокосовыми сырниками и детективом
До зимних праздников остается чуть больше месяца — самое время задуматься о праздничном декоре. Hrodna.life…
В местечке Радошковичи на 6 тыс. человек стоит костел, где крестили Янку Купалу. В Вилейке…
В межвоенный период Гродно приобрел необыкновенную славу. Город стал местом притяжения необычных туристов – тех,…
Хватает ли в центре Гродно продуктовых магазинов? Споры об этом вызвало открытие на углу Советской…
Нарядная хвоя, свечи, новогодние венки и гирлянды, светлый или темный фон на выбор. Гродненские фотостудии…
Власти создали новую платформу “меркаванне.бел”. Ее позиционируют как онлайн-площадку, на которой каждый сможет в свободной…