Карыснае

Не прададуць у краме — купяць праз Telegram. Як школьнікі ў Гродне набываюць электронныя цыгарэты

13-гадовая дзяўчына ў Мінску памерла, атруціўшыся вейпам. 12-гадовы хлопчык у Гомелі трапіў у шпіталь, бо незаўважна для сябе самога ўжыў патройную дозу вейпа. Ля многіх школ і на вуліцах Гродна можна ўбачыць падлеткаў з вейпамі. Папулярнасць электронных сістэм курэння павялічваецца штогод: з 2011 да 2018 гадоў колькасць вейпераў у свеце павялічылася з 7 да 40 млн чалавек.

Hrodna.life даведаўся, як рынак вэйпаў працуе ў Гродне, дзе іх могуць набыць падлеткі і чаму навукоўцы кажуць, што электронныя цыгарэты нельга лічыць бяспечнай альтэрнатывай звычайным.

Рэдакцыя Hrodna.life нагадвае, што курэнне любых відаў цыгарэт небяспечна для здароўя і можа стаць прычынай хвароб і заўчаснай смерці.

Электронныя цыгарэты ў Беларусі: што кажа закон

У Беларусі ў 2019 годзе электронныя сістэмы курэння прыраўнялі да звычайных цыгарэт. Гэта азначае, што электронныя цыгарэты і вэйпы нельга адкрыта прадаваць. Іх, як і звычайныя цыгарэты, хаваюць у закрытыя шафкі, а цану пазначаюць у асобным пераліку.

На электронныя цыгарэты распаўсюджваюцца такія ж забароны, як на звычайныя. Іх нельга курыць:

  • у пад’ездах дамоў,
  • каля прыпынкаў грамадскага транспарту,
  • на дзіцячых пляцоўках,
  • на спартовых пабудовах,
  • у грамадскіх будынках,
  • у аўтамабілі, калі ў ім знаходзіцца дзіця да 14 гадоў,
  • на пляжы,
  • у спартыўна-аздараўляльных лагерах.

За курэнне вэйпа альбо электроннай цыгарэты ў забароненым месцы могуць пакараць штрафам да чатырох базавых велічынь (да 128 рублёў) паводле арт. 19.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Таксама забаронена выкарыстоўваць вэйпы ў школах ды іншых навучальных установах. За парушэнне могуць даць такіж штраф (да 128 рублёў). Адказнасць за паленне пачынаецца з 16 гадоў.

З 1 красавіка 2022 года ўвялі сертыфікацыю нетытунёвай нікатынаўтрымоўваючай прадукцыі. Гэта азначае, што пры продажы электронных цыгарэтаў і вэйпаў прадаўцы павінны мець сертыфікат Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці. Таксама на вырабах павінна быць размешчана інфармацыя, якая пацвярджае іх бяспеку і абмежаванне змяшчэння нікатыну.

У Беларусі ў 2019 годзе электронныя сістэмы курэння прыраўнялі да звычайных цыгарэт

Дзе ў Гродне прадаюць электронныя цыгарэты

Электронныя цыгарэты прадаюць у кіёсках «Тытунь», якія зараз належаць алігарху Аляксею Алексіну (кампаніі «Энерга-Оіл» і «Інтэр табака»), а раней належалі Гродзенскай тытунёвай фабрыцы. Да 2021 года там прадаваліся папулярныя сістэмы для награвання тытуню IQOS ад Philip Morris, але праз санкцыі супраць Алексіна кампанія спыніла афіцыйныя пастаўкі

Сёння там прадаюць пераважна аднаразовыя электронныя цыгарэты фірмы Elf Bar. Таксама час ад часу можна знайсці цыгарэты фірмы Dove. Іх вытворчасць адбываецца ў Кітаі.

Іншыя віды электронных цыгарэт альбо вэйпаў прадаюць у спецыялізаваных крамах альбо на астраўках у гандлёвых цэнтрах. Аднаразовыя цыгарэты часцей за ўсё прадстаўлены фірмамі Elf Bar, Fill Joy, Flash, Dove, HQD. Цэны такіх цыгарэт — ад 15 да 40 рублёў. Іх таксама вырабляюць у Кітаі, але пастаўкі ў Беларусі ідуць праз Расію.

Там жа прадаюць зменныя катрыджы (атамайзеры) і вадкасці для палення. Па словах прадаўца электронных цыгарэт Анатоля, на рынку сустракаюцца падробкі. Напрыклад цыгарэту прадаюць за 38 рублёў, але яе закупачная цана — 35 рублёў. Падрабляюць нават акцызу. На арыгінальнай акцызе павінна быць бліскучая стужка, а таксама QR-код, які павінен размяшчацца па цэнтры, а не ў куце акцызы.

Акрамя таго, у Гродне ёсць некалькі дзясяткаў суполкак у сацыяльных сетках, дзе можна набыць электронныя цыгарэты. Таксама іх прадаюць праз мэсэнджары.

Спрабуюць набываць непаўнагадовыя

Па словах прадаўца электронных цыгарэт Анатоля, часцей іх купляюць людзі каля 30 гадоў. Але спрабуюць купляць і падлеткі, якія не маюць 18 гадоў. Сам Анатоль запэўнівае, што не прадае ім свой тавар, бо гэта пагражае штрафам.

Вэйпы часцей купляюць людзі каля 30 гадоў, але спрабуюць купляць і падлеткі

«Калі я прадам за 25 рублёў [электронную цыгарэту — Hrodna.life], а потым заплачу штраф 320 рублёў, то не атрымаю ніякага прыбытку. Калі [падлеткі] спрабуюць купіць, кажуць, што „ў іншым месцы нам прадалі“. Я тады кажу, каб ішлі ў гэтае іншае месца», — сказаў Анатоль.

Школьнікі купляюць праз барахолку ў Telegram

«У нашай школе ёсць дзеці, якія кураць электронныя цыгарэты. У восьмым і дзявятым класе ёсць. У нашым класе тры чалавекі кураць электронкі», — сказала Hrodna.life навучэнка восьмага класа адной са школ Кастрычніцкага раёна Гродна. «Ёсць у „целезе“ [Telegram — Hrodna.life] суполка-барахолка, там яны купляюць. У некаторых крамах ім таксама прадаюць. Яшчэ ёсць выпадкі, калі школьнікі адзін аднаму прадаюць у школе».

«Ёсць выпадкі, калі школьнікі адзін аднаму прадаюць у школе»

Грошы каб набыць вадкасць, вэйп ці электронную цыгарэту школьнікі назапашваюць ці просяць у бацькоў на «дробныя выдаткі». Паводле словаў дзяўчыны, калі школьнікі купляюць цыгарэты праз барахолку ў Telegram, то кур’ер прызначае месца сустрэчы. Кур’еру таксама гадоў 15−16. Праз мэсэнджар электронныя цыгарэты атрымліваюцца танней на 5−10 рублёў чым у краме.

«Быў выпадак у нашай школе. Васьмі- ці дзевяцікласнікі курылі ў прыбіральні і ці то настаўніца, ці то завуч зайшла і „спаліла“ іх. Цыгарэты забралі і выклікалі бацькоў у школу».

Вэйпы дзецям купляюць бацькі

У кастрычніку 2022 года ў Беларусі забаранілі продаж вэйпаў і вадкасцяў для курэння падлеткам. Пасля гэтага ў Беларусі былі выпадкі, калі непаўнагадовым вэйпы і парагенератары куплялі бацькі. Яны думалі, што гэта не цыгарэты, да таго ж даюць прыемны пах. Пра такія выпадкі расказала намесніца старшыні камісіі па справах непаўнагодовых адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Эмілія Полях.

«Адзін раз спрабаваў набыць [вэйп — Hrodna.life] хлопец, якому не было 18 гадоў. Я яму не прадала. Праз некалькі хвілін ён прыйшоў з маці, якая набыла», — сказала прадавачка вэйпаў у адным з гандлёвых цэнтраўу Гродне. Дзяўчына не ведае дакладна, ці хацеў хлопец набыць вэйп для сябе, ці яго папрасіла маці, каб ён схадзіў і набыў ёй, але такі выпадак быў.

Вэйпы менш шкодныя за звычайныя цыгарэты?

Галоўнае адрозненне ў тым, што ў звычайных цыгарэтах адбываецца працэс гарэння. Вэйп параць, гэта адбываецца за кошт награвання вадкасці і яе выпарэння. Але гэта не значыць, што электронныя цыгарэты бясшкодныя.

У складзе звычайнай цыгарэты ўтрымліваюцца сажа, смала, канцэрагены, нікатын. Вадкасць для вэйпа складаецца з гліцэрына, прапіленгліколя [безкаляровая вязкая вадкасць — Hrodna.life], араматызатараў і нікатына. Прапіленгліколь выкарыстоўваецца ў многіх касметыках, ён не таксічны, але пры перадазіроўцы можа прывесці да закладзенасці носа, запалення, алергіі і хвароб дыхальных шляхоў.

Курэнне электронных цыгарэт уздзейнічае на здароўе — працу сэрца, лёгкіх і сістэму кровазварота — як і звычайныя цыгарэты, проста ў меншай ступені, сцвярджаюць медычныя даследаванні. Электронныя цыгарэты вылучаюць таксічныя рэчывы, а таксама цвёрдыя часціцы, якія ўплываюць на працу унутраных органаў чалавека.

Стварыць бясшкодную цыгарэту немагчыма

Вадкасці для вэйпаў утрымліваюць нікатын. Акрамя залежнасці, ён уплывае на сардэчна-сасудзістую сістэму, ныркі і правакуе развіццё склератычных паталогій. Бесперапыннае паступленне нікатыну ў арганізм моцна нагружае ўнутраныя органы, а ў доўгатрміновай перспектыве прыводзіць да раку.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя сцвярджае, што электронныя цыгарэты ўплываюць на развіццё хвароб лёгкіх, а часам з-за тэхнічнай неадпаведнасці стандартам могуць быць прычынамі апёкаў і нават выбухаў. Аднак пра доўгатэрміновы ўплыў на здароўе казаць яшчэ рана праз адносную навізну электронных цыгарэт.

Яшчэ ў 2017 годзе навукоўцы, праводзячы даследаванні на мышах, высветлілі, што курэнне электронных цыгарэт паскарае старэнне клетак артэрый і вен, што можа прывесці да гіпертаніі і іншых хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы. У той жа час апытанні сярод школьнікаў у Канадзе паказалі, што электронныя цыгарэты не проста замяняюць традыцыйны тытунь для курцоў, але прыцягваюць да нікатыну новых людзей, якія раней не палілі.

Бесперапыннае паступленне нікатыну ў арганізм моцна нагружае ўнутраныя органы, а ў доўгатрміновай перспектыве прыводзіць да раку

Доктар Крыс Проктар, кіраўнік навуковага падраздзялення па новых прадуктах з патэнцыйна зніжаным рызыкам для здароўя групы кампаній «Брытыш Амерыкан Табака» адзначае, што немагчыма стварыць бясшкодную цыгарэту. Сістэмы награвання тытуню і вэйпы адносяцца да прадуктаў «з патэнцыйна зніжанай рызыкай», але яны ўсё роўна не ідэальныя. У параўнальных даследаваннях, апублікаваных у 2021 годзе, сцвярджаецца, што курэнне электронных цыгарэт паводле многіх параметраў можна назваць больш бяспечным за курэнне звычайных. Але дакладна нельга лічыць бясшкодным.

Якія бываюць віды вэйпаў і электронных цыгарэт

Боксмод — мае выгляд скарбонкі і мае ўбудаваную плату. Яна дазваляе змяняць моц і напругу, наладжваць рэжым працы.

Мехмод — выглядае як шырокі цыліндр, у які ўстаўляюць акумулятар. Яго можна замяніць, калі стары сапсуецца.

Pod system — сістэма са зменнымі катрыджамі аб’ёмам каля 2 мл, у якія запраўляюць вадкасць для курэння.

Аднаразовыя цыгарэты — прылады ўжо запраўленыя вадкасцю і зараджаныя на абмежаваную колькасць зацяжак (800 — 1500 — 2000 — 2500). Калі вадкасць альбо зарад акумулятара сканчаецца, цыгарэту ўтылізуюць і купляюць новую.

Чым адрозніваюцца «жыжкі»

Вадкасці для электронных цыгарэт па простаму называюць «жыжкамі». Яны адрозніваюцца паводле смакаў і бываюць самыя розныя: фруктовыя, ягадныя, кветкавыя, вострыя, тытунёвыя, мянтолавыя і кактэйльныя. Таксама ёсць міксы, якія спалучаюць некалькі смакаў.

Акрамя гэтага, вадкасці адрозніваюцца па сваёй моцнасці [колькасці ўтрымання нікатыну — Hrodna.life]. Яны класіфікуюцца ад безнікатынавых (0 мг/мл нікатына) да звышмоцных (ад 12 мг/мл і больш). Моцнасць звычайных цыгарэт класіфікуецца суадносінамі нікатына і смолаў. Колькасць нікатына ў іх можа быць у межах ад 0,1 да 1 мг, а смол — ад 1 да 20 мг.

Вадкасці адрозніваюцца паводле смакаў, а таксама па сваёй моцнасці

Адкуль прывозяць «жыжкі», за колькі іх прадаюць і чаму хаваюць ад пакупнікоў

Жыжкі кітайскай вытворчасці прывозяць у Беларусь з Расіі. Вясной 2022 года былі перабоі з пастаўкамі вадкасцяў. Прычынай сталі лагістычныя праблемы з-за санкцый, якія ўвялі супраць Беларусі і Расіі з-за вайсковай агрэсіі супраць Украіны. Паводле словаў прадавачкі вэйпаў Паліны, станам на восень 2022 года праблемаў з пастаўкамі няма.

Цана за адзін флакончык вадкасці аб’ёмам 30 мл — ад 20 да 50 рублёў. Канчатковая цана залежыць ад вытворцы. Напрыклад, флакончык аб’ёмам 30 мл маркі HUSKY кампаніі VoodooLab з Расіі са смакам ледзянога ківі каштуе 28 рублёў.

На астраўках па продажу электронных цыгарэт у гандлёвых цэнтрах усе вадкасці схаваны. Паводле дэкрэта № 28 ад 2002 года выкладка на вітрыне тытунёвых вырабаў, якія ўтрымоўваюць нікатын, забаронена.

Ад вэйпаў паміраюць дзеці і здараюцца пажары

У красавіку 2022 года электронная цыгарэта стала прычынай пажара ў гродзенскім інтэрнаце. Гэта адбылося падчас зарадкі прылады. Зарадка ад тэлефона была несумяшчальнай з акамулятарам для вэйпа. У выніку загарэлася канапа і жылы пакой.

У лістападзе 2022 года ў Мінскім раёне памерла 13-гадовая дзяўчына. Побач з яе целам бацькі знайшлі парагенератар і вадкасць для яго запраўкі. У Гомелі 12-гадоваму хлопцу стала кепска з-за атручвання невядомым рэчывам. Ён прызнаўся, што падчас шпацыра на вуліцы «выпарыў» трайную дозу вэйпа.

Поделиться

Последние записи

«Интернет — сила. До 2020 власти этого не понимали». Создатель Гродненского форума рассказал о байнете нулевых

Гродненский форум существует больше 20 лет и обновляется до сих пор. Люди все еще ищут…

7 ноября 2024

Гречка с черникой, живая музыка и «стеснительный» стриптиз. Ресторанам «Белосток» в Гродно и Grodno в Белостоке исполнилось 50 лет

В Гродно работает ресторан «Белосток», а в польском Белостоке — бар Grodno. В 1974 году…

5 ноября 2024

«Пробейте, пожалуйста». Как в Гродно одним талончиком ломали систему

Гродненские контролеры - самые суровые, а пассажиры - самые дружные. Талончик можно на выходе из…

4 ноября 2024

«Меня не победить, я не соревнуюсь». Гродненка перенесла операцию на стволе головного мозга — вот как изменилась ее жизнь

Утром гродненка Людмила Юрахно, как обычно, ушла на работу, но домой вернулась только спустя полгода.…

1 ноября 2024

«Глазу не за что зацепиться». Спросили у дизайнера, что не так с интерьерами гродненских заведений

Гродненцы жалуются, что многие заведения в городе выглядят одинаково. Например, некоторых разочаровали рендеры интерьеров мясного…

31 октября 2024

Куда съездить на Хэллоуин в Гродненской области: 5 мистических мест от замков до мельниц

Почувствовать таинственную атмосферу Хэллоуина можно в разных местах Гродненщины: в регионе множество заброшенных усадеб, старинных кладбищ, руин замков…

29 октября 2024