Спадчына

Е — Езуіцкі калегіум. 5 фактаў з гісторыі найстарэйшай навучальнай установы Гродна

Езуіцкі калегіум — гэта не толькі вядомы кожнаму гродзенцу Фарны Касцёл. Калегіум складаецца з комплексу рэлігійных, навуковых і гаспадарчых пабудоваў. Пра езуітаў і калегіум чытайце ў новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі»

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Езуіцкі калегіум. Малюнак: Ігар Варкулевіч.

1. З’явіўся пазней праз смерць караля

Ідэя стварэння ў Гродне езуіцкага калегіума належала Стэфану Баторыю. Ён вельмі паважаў ордэн езуітаў. Сам у прыватных размовах неаднаразова казаў: «Калі б я не быў каралём, то быў бы зуітам». Першыя захады да стварэння калегіума ён зрабіў у 1584 годзе — падарыў езуітам маёнтак Кундзін і 10 тысяч злотых. Але хутка Баторый памёр. Смерць караля прыпыніла ажыцяўленне планаў на некалькі дзесяцігоддзяў.

2. Рэалізоўвалі рэлігійныя і свецкія задачы

Комплекс езуітаў пачаў фарміравацца на ўсходнім баку рынкавай плошчы ў 1622 годзе. З часам ён аб’яднаў касцёл, езуіцкі калегіум, бібліятэку, аптэку, друкарню, жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Калегіум стаў сапраўднай навучальнай установай, якая рэалізоўвала рэлігійныя і свецкія задачы. Езуіты зрабілі шмат для развіцця адукацыі і культуры ў Гродне.

3. Навучалі бясплатна, але самых здольных

Навучанне ў калегіуме падзялялася на малодшае і старэйшае аддзяленне. На малодшым вучыліся 5 класаў, на старэйшым 3. Адукацыя была бясплатнай, але бралі не ўсіх. У навучанне патраплялі толькі найбольш здольныя дзеці шляхты і гараджан незалежна ад іх хрысціянскага веравызнання. Навучэнцам выкладалі граматыку, рыторыку, дыялектыку, арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку і багаслоўе. Акрамя гэтага вывучалі грэчаскую і лацінскую мовы.

4. Раней Фарны Касцёл быў драўляным

Першы езуіцкі касцёл Пятра і Паўла пабудавалі з дрэва. Будаўніцва мураванага касцёла пачалі ў 1678 годзе. Першае набажэнства ў новым храме адбылося ў 1700 годзе. У 1705 касцёл асвяцілі ў гонар Святога Францыска Ксаверыя.

На асвячэнні прысутнічалі кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ і расійскі цар Пётр І.

5. Калегіум стаў акружной школай

Папа рымкі ў 1773 годзе выдаў буллу аб роспуску ордэна езуітаў. Гродзенскі калегіум быў перададзены новастворанай Камісіі нацыянальнай адукацыі. На базе кляштара стварылі адну з дзевяці ў Рэчы Паспалітай акружных школ. Для навучальнай установы гэта стала катастрофай. Калі ў 1772 годзе кадравы склад налічваў 42 чалавекі, то ў новай установе месца для працы і жыцця было прадастаўлена толькі васьмі прафесарам.

Поделиться

Последние записи

Научиться экологично выражать свои эмоции, приготовить моти и станцевать K-pop: какие кружки для взрослых есть в Гродно

Если привычные хобби уже надоели и больше не приносят радости, самое время выйти за рамки…

19 сентября 2024

«Гродненские ангелы» спустились с небес на кладбище. Там прошла презентация книги Светланы Нестеренко

«На кладбище! А где же ещё проводить презентацию?» Авторка книги о гродненском православном некрополе Светлана…

18 сентября 2024

52 жертвы: история Станислава и Янины Збоньских — серийных убийц, которые любили Гродно

Гродно, которое в межвоенное время входило в состав Польши, 100 лет назад прославилось как «база»…

15 сентября 2024

«Надо где-то быть чудаком, сумасшедшим». Руслан Кулевич — о 4 годах эмиграции, извинениях Бондаревой и как власти искали его мертвого отца

Журналист Hrodna.life Руслан Кулевич летом 2020-го собирался сыграть свадьбу, а к концу года - выпустить…

12 сентября 2024

Вкусно, недорого и атмосферно: собрали 11 столовых Гродно, куда точно стоит заглянуть

Лето закончилось, отпуска — тоже. Пришло время задуматься, где поесть во время перерыва на работе.…

6 сентября 2024

Другая история Александры Ханевич: об этом она не рассказала даже Юрию Дудю

Александре Ханевич из Гродно 72 года, ее часто представляют как пенсионерку-оппозиционерку, эмигрантку, блогерку и даже…

1 сентября 2024