Навіны

Скандальны гродзенскі краязнавец Аснарэўскі ўчыніў разборкі ў Facebook: пачаў баніць гісторыкаў, потым яны самі пачалі адпісвацца

Самы таямнічы гродзенскі гісторык Яўген Аснарэўскі губляе сяброў у Facebook. Ад яго адпісаліся як мінімум чатыры гісторыкі, сярод якіх Максім Ляпушэнка і Наталля Сліж. Некаторых ён заблакаваў сам. Прычынай сталі спробы Аснарэўскага разбурыць «гістарычныя міфы» і яго крытыка прац калег, сярод іншага гісторыкаў Сяргея і Святланы Марозавых.

Такую аватарку выкарыстоўвае блогер Яўген Аснарэўскі ў сацыяльных сетках

Яўген Аснарэўскі — псеўданім, за якім хаваецца нейкі блогер-краязнавец. Яго асобу яшчэ не высветлілі. Яўген выпускае па некалькі кніг у год: як папулярнай гісторыі, так і мастацкіх твораў; запісвае музычныя альбомы, стварае артыкулы ў Вікіпедыі.

Аснарэўскі супраць Марозавых: «Я адолею вас у любой дыскусіі, па любых правілах»

1 лютага 2023 года Яўген Аснарэўскі апублікаваў у Facebook пост. У ім пералічыў тое, што лічыць памылкамі і недахопамі ў кнізе Сяргея і Святланы Марозавых «Мастацкая спадчына Беларусі». Нагодай для крытыкі ён назваў тое, што раней Сяргей Марозаў раскрытыкаваў яго кнігу «Вялікае княства Літоўскае. Беларускі нацыянальны міф».

Кніга Сяргея і Святланы Марозавых — «Мастацкая спадчына Беларусі»

«Калі хтосьці крытыкуе, то павінен быць гатовы да крытыкі ў адказ — гэта справядліва. Таму я ўключыў рэжым пошуку недахопаў у сямейным выданні Марозавых», — напісаў Аснарэўскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Аснарэўскі прызнаўся, што «прачытаў па дыяганалі толькі дзве главы», але гэтага хапіла, каб знайсці тое, што ён палічыў памылкамі. Яму не спадабалася, што Марозавы назвалі малюнкі Напалеона Орды «фатаграфічна дакладнымі», а Навагрудак — «першай сталіцай ВКЛ». Справа ў тым, што ў Орды на малюнках нямала памылак і парушэнняў прапорцый, а сталічнасць Навагрудка выклікае спрэчкі сярод гісторыкаў. Маўляў, такім чынам Марозавы пашыраюць міф, а не сапраўдную гісторычную навуку.

Сяргей Марозаў коратка адказаў Аснарэўскаму, на што той рашуча адпісаў: «Суровая праўда, Сяргей, у тым, што я адолею вас у любой дыскусіі, па любых правілах, і нават не таму што я больш красамоўны, а таму што я лепш прапрацаваў матэрыял».

Разбуральнік міфаў, драбязговы мсцівец ці проста графаман?

Яўген Аснарэўскі любіць займацца тым, што ён сам называе «разбурэннем міфаў». Напрыклад, ён сцвярджае, што на асвячэнні Фарнага касцёла ў Гродне не прысутнічалі кароль Аўгуст другі і цар Пётр I, хаця гэта агульнапрынятая версія. Таксама ён адмаўляе тое, што Давыд Гарадзенскі мог быць сынам князя Даўмонта з Пскова, хаця такая версія зараз — найбольш папулярная.

Праз гэтае змаганне з міфамі Аснарэўскі займае жорсткую крытычную пазіцыю ў адносінах да іншых гісторыкаў і краязнаўцаў. У сваім Facebook ён уступае ў спрэчкі з адным з галоўных даследчыкаў ранняга ВКЛ Вячаславам Насевічам, гродзенскім гісторыкам Андрэем Чарнякевічам, даследчыкам гісторыі гродзенскіх езуітаў Уладзімірам Леўшуком і іншымі спецыялістамі.

Чытайце таксама: Евгений Асноревский: 7 фактов о таинственном блогере, который знает о Гродно всё

Аснарэўскі любіць выкрываць тое, што, на яго думку, паказвае некампетэнцыю гісторыкаў. Яго ж некаторыя, той жа Ляўшук, называюць графаманам. За гэта Аснарэўскі забаніў Леўшука ў Facebook. Краязнаўца Лявон Карповіч з Лунна назваў пасты Аснарэўскага «нікчэмнай помслівай драбязговасцю». Па стане на 7 лютага Аснарэўскі яшчэ не забаніў Карповіча.

Аснарэўскі - жанчына?

u003cpu003eАдзін з крытыкаў Аснарэўскага — гісторык Аляксандр Горны. Ён называе Яўгена «спадарыняй», падазраючы, што за псеўданімам хаваецца асоба жаночага полу — магчыма, гісторык Алена Обухава (Макрушыч). Сама Обухава адмаўляе, што з’яўлецца Аснарэўскім.u003c/pu003e

Ад Аснарэўскага пачалі адпісвацца гісторыкі. Некаторых ён заблакаваў сам

Пасля паста пра кнігу Марозавых ад Аснарэўскага адпісаліся два гісторыкі. «Адзін з іх не генераваў цікавага для мяне кантэнту, а вось з другім мы шмат узаемадзейнічалі, і такія ўзаемадзеянні, зразумела, карысныя навуцы, але вось зараз ён выдаліўся», — напісаў Аснарэўскі.

«Калі вы мяне моцна недалюбліваеце, то можаце выдаліцца прама зараз — навошта маўчаць», — таксама напісаў блогер.

Пасля гэтай прапановы ад яго адпісаліся яшчэ два чалавека: рэдактар беларускамоўнай вікіпедыі Максім Ляпушэнка і гродзенская даследчыца і астролаг Наталля Сліж.

«Я пакуль што не адпісваюся, бо паставіў сабе за прынцып прымаць людзей такімі, як яны ёсць. Але чытаць такое непрыемна. Думайце крыху не толькі пра сябе, але і пра сваіх чытачоў, калі не хочаце іх страіць», — адказаў Аснарэўскаму Вячаслаў Насевіч. За гэта Аснарэўскі заблакаваў і яго.

Падпісчыкі не разумеюць, навошта гэта пісаць

«Пан жадае застацца на ганарлівай самоце? Не разумею, да чаго Вы імкнецеся апошнім часам? Ці можа Вам сапраўды проста падабаецца задзірацца зь іншымі, бо Вы пэўныя ва ўласнай бясьхібнасьці?», — напісала Вольга Івашына ў каментарах на старонцы Аснарэўскага. Іншыя падпісчыкі таксама не разумеюць паводзін блогера.

«Я крыху не разумею, навошта пісаць пра кожнага гісторыка, краязнаўцу, паэта ці звычайнага чалавека, які вам напісаў крытычны камент ці адпісаўся. Гэта выглядае як помста ці крыўда», — напісала Марына Азаронак у каментарах.

«Нейкай фігнёй вы зараз займаецеся», — напісаў фотамастак Віктар Малышчыц і дадаў, што не можа зразумець, «навошта бясконца праглядаць фрэнд-ліст».

Аснарэўскага заклікаюць здымаць маску

На думку гродзенскага гісторыка Аляксандра Горнага, праблема Аснарэўскага ў тым, што ён не прызнаны найбліжэйшай да яго супольнасцю — прафесійнымі гродзенскімі гісторыкамі.

«Праблема тусоўкі гарадзенскіх гісторыкаў - яе кансерватызм. Каб туды трапіць, трэба адпавядаць пэўным схемам і паводзінам. Я не разумею, чаму калі чалавек „графаман“, ён не можа быць добрым рэдактарам, кансультантам ці пашукавіком? Я думаю, многім ёсць над чым падумаць, — напісаў Горны ў каментарах пад пастом Аснарэўскага. — Таму выбірайце — калі вам патрэбна прызнанне арыяпагу, то здымайце маску і пакажыце асобу, а калі не хочаце — то рабіце тое, што вам падабаецца, і не чакайце прызнання».

Поделиться

Последние записи

«Нормальный был гастроном — теперь там продают обои». Хватает ли магазинов в центре Гродно?

Хватает ли в центре Гродно продуктовых магазинов? Споры об этом вызвало открытие на углу Советской…

21 ноября 2024

Где организовать праздничную фотосессию? Гродненские студии уже подготовили новогодние локации

Нарядная хвоя, свечи, новогодние венки и гирлянды, светлый или темный фон на выбор. Гродненские фотостудии…

19 ноября 2024

«Перед выборами — благоприятное время для петиций». Как заставить чиновников решать проблемы и почему новая площадка «меркаванне.бел» для этого не подходит

Власти создали новую платформу “меркаванне.бел”. Ее позиционируют как онлайн-площадку, на которой каждый сможет в свободной…

15 ноября 2024

«В Гродно живут те еще „шальные императрицы“». Создательница бренда Krikate рассказала, как добралась до парижской недели моды

Коллекция одежды гродненки Екатерины Корлатяну дебютировала этой осенью на Парижской неделе моды. А начиналось все…

14 ноября 2024

«Первую прибыль потратил на станок». Гродненец в школе вытачивал биты, а к 27 годам открыл свое производство мебели

Гродненец Роман Нагула почти полжизни работает с деревом. Школьником он начинал с бейсбольных бит, а…

13 ноября 2024

«Планирую повторить гербарий Элизы Ожешко». Гродненка 20 лет проработала ветврачом, а теперь плетет венки на заказ

Гродненка Анна Тарковская почти круглый год собирает травы, а потом плетет из них венки. За…

11 ноября 2024