“Звальнялі выхаднымі і падчас бальнічных”. 13 звольненых рабочых падалі ў суд на “Гродна Азот”

Звольненыя азотаўцы лічаць звальненне неправамерным і патрабуюць аднавіць іх на працы. Дасудовае паседжанне прайшло 11 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.

Трынаццаць былых супрацоўнікаў ТАА «Гродна Азот» падалі ў суд калектыўную заяву аб незаконнасці звальнення іх з прадпрыемства. Сустрэча бакоў канфлікту прайшла 11 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Азотаўцаў прадстаўляў юрыст незалежнага прафсаюза Аляксандр Парадкаў. Адміністрацыю «Азота» — вядучы юрысконсульт прадпрыемства Уладзімір Літвін і намеснік дырэктара па бяспецы і кадрах Алег Жывушка.

Група азотаўцаў каля суда Кастрычніцкага раёна 11 студзеня

Незразумела, за што звальнялі

Звальненні закранулі некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў «Азота». Асноўную частку звольнілі пасля таго, як людзі пачалі пісаць заявы пра далучэнне да забастоўкі.

Прычынамі звальнення ў загадах пазначаны прагулы ці парушэнне ўнутранага распарадку прадпрыемства. Некаторых рабочых звальнялі за парушэнні працоўнага кодэксу і нават за нанясенне матэрыяльнай шкоды. Пра звальненне многія даведваліся толькі па пошце, з афіцыйных лістоў, ці калі на прахадной даведваліся, што пропуск заблакаваны. Некаторыя на момант звальнення былі на бальнічных ці мелі выхадныя.

Змены ў калектыўную дамову ўнеслі яшчэ ў сакавіку. А вы не ведалі?

Звальненні работнікаў не ўзгадняліся з прафсаюзам, хаця гэта працэдура прадугледжвалася калектыўнай дамовай. Гэта прэтэнзія была пазначана, як адна з асноўных прычынаў пазову ў суд у заяве азотаўцаў. Аднак ужо на першых мінутах паседжання прадстаўнікі адміністрацыі расказалі, што такой неабходнасці не было. Аказалася, што ўзгаданы пункт калектыўнай дамовы быў скасаваны Дапаўненнем № 7 яшчэ ў сакавіку 2020 года. Па словах прадстаўнікоў адміністрацыі, працэдура ўнясення зменаў у калектыўную дамову была датрыманая, а дапаўненні належным чынам зарэгістраваныя ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

На ТАА «Гродна Азот» дзейнічае 2 прафсаюзныя арганізацыі. Прафсаюз хімікаў і незалежны прафсаюз. Калектыўную дамову ад імя працоўнага калектыву падпісаў прадстаўнік прафсаюза хімікаў, як больш масавага аб’яднання. Прадстаўнікі незалежнага прафсаюзу далучыліся да калектыўнай дамовы. На прадстаўнікоў абодвух аб’яднанняў аднолькава распаўсюджваюцца патрабаванні і ільготы, прадугледжаныя дамовай.

Звальнялі выхаднымі і падчас бальнічных

Дзмітрыя Барабана звольнілі за прагулы. З такой фармулёўкай і з шэрагам акалічнасцяў звальнення яму цяжка пагадзіцца. «Мяне звольнілі 31 кастрычніка. Так пазначана ў працоўнай кніжцы. Гэта была субота. Хіба нехта з аддзела кадраў у выхадны прыйшоў на працу, каб мяне звольніць? Загад аб звальненні выйшаў толькі 4 лістапада. Чаму так? Хай мне патлумачаць».

«Адміністрацыя ў закладніках, яны не спыняць завод». «Азотавец» — пра страйк, затрыманні і зарплату

Артура Богуша звольнілі, калі ён был у адпачынку. Пазначаны ў загадзе артыкуп працоўнага кодэкса, які нібыта ён парушыў, апісвае сітуацыю з парушэннем працоўнай дысцыпліны і нанясеннем шкоды прадпрыемству.

«Якую шкоду я мог нанесці прадпрыемству, пакуль адпачываў? Пра якое парушэнне ідзе гаворка?» — не разумее рабочы.

Падобная фармулёўка і ў загадзе на звальненне Вадзіма Венскага. «Хацелася б ведаць, што я парушыў?" — пытаецца рабочы.

Апаратчык Вадзім і яго машыны. Як звольнены пасля стачкі азотавец трапіў у хвалю падтрымкі і салідарнасці

Юрый Борыс распавёў, што даведаўся пра звальненне з тэлеграм-каналаў. Яго звольнілі праз адсутнасць на працы больш за тры гадзіны. «Мне пагражалі. Страшна было ісці на працу. Я напісаў заяву, што далучаюся да стачкі. Хадзіць на працу з дулам каля спіны лічу непавагай».

«Толпой ломились в подъезд». Десятки гродненцев задержали на марше в поддержку «Гродно Азот«

Аляксей Дарагой апынуўся 26 кастрычніка каля «Азота», бо падвозіў жонку на працу і па дарозе планаваў зняць грошы ў банкамаце каля прахадной. У гэты дзень ён меў выхадны. «На наступны дзень выходжу на працу, а мой пропуск ануляваны. Не разумею, што я парушыў ва ўласны выхадны? Я нават не быў на тэрыторыі завода, толькі побач». Да гэтага Аляксей без нараканняў адпрацаваў на прадпрыемстве 14 гадоў.

Лукашэнка пра «Гродна Азот»: «Разнясе воблака, загінуць тысячы людзей». Чым на самрэч небяспечны завод для горада

Яўгенія Кузікевіч расказала, што далучылася да забастоўкі і не выходзіла на працу. Але прызнаць гэта прагуламі адмаўляецца. 26 кастрычніка АМАПаўцы затрымалі дзяўчыну каля прадпрыемства.

«Гэта жах. Каго прадстаўляюць гэтыя людзі ў форме і бронекамізэльках, што кажуць мне працаваць? Пасля такога трэба да псіхолага звяртацца», — узгадвае Яўгенія тыя падзеі.

Па словах дзяўчын, яна не адчувала сябе ў бяспецы і не працавала з гэтай нагоды. «Наймальнік не пацвердзіў, што знаходзіцца на працоўным месцы будзе бяспечна», — кажа Кузікевіч.

УВД: возле «Гродно Азот» задержали 32 человека, начали административный процесс

Андрэй Пагерыла і Сяргей Шэлест былі звольненыя за прагул у той час, калі сядзелі «на сутках». Прычым звальненне адбылося праз месяц пасля выхаду з ІЧУ.

Аляксей Сідар распавёў, што прычынаю адмовы ад працы 28 кастрычніка была загазаванасць працоўнага месца аміякам і адмова кіраўніцтва забяспечыць яму бяспечныя ўмовы працы.

Што будзе разглядаць суд?

Частка рабочых лічыць звальненне незаконным і патрабуе аднаўлення на працы. Іншыя ўжо працаўладкаваліся і дамагаюцца кампенсацыі за час, калі не мелі заробку. Суддзя Сяргей Слашчоў, які будзе весці справу, параіў рабочым удакладніць і дапоўніць свае патрабаванні і падаць іх у пісьмовым выглядзе:

«Суд абмежаваны граніцамі заяўленых патрабаванняў. Каб нешта стала прадметам разгляду ў судзе, вам неабходна ўдакладніць пазоў. Пры неабходнасці скласці шэраг хадайніцтваў».

Адна з залаў для пасяджэнняў у судзе Кастрычніцкага раёна. Рабіць здымкі падчас судовага працэсу не дазваляецца.

Суддзя падкрэсліў, што сустрэча 13 студзеня праводзілася ў дасудовым парадку. Папярэдняе судовае паседжанне па справе адбудзецца 18 студзеня.

Поделиться

Последние записи

«Интернет — сила. До 2020 власти этого не понимали». Создатель Гродненского форума рассказал о байнете нулевых

Гродненский форум существует больше 20 лет и обновляется до сих пор. Люди все еще ищут…

7 ноября 2024

Гречка с черникой, живая музыка и «стеснительный» стриптиз. Ресторанам «Белосток» в Гродно и Grodno в Белостоке исполнилось 50 лет

В Гродно работает ресторан «Белосток», а в польском Белостоке — бар Grodno. В 1974 году…

5 ноября 2024

«Пробейте, пожалуйста». Как в Гродно одним талончиком ломали систему

Гродненские контролеры - самые суровые, а пассажиры - самые дружные. Талончик можно на выходе из…

4 ноября 2024

«Меня не победить, я не соревнуюсь». Гродненка перенесла операцию на стволе головного мозга — вот как изменилась ее жизнь

Утром гродненка Людмила Юрахно, как обычно, ушла на работу, но домой вернулась только спустя полгода.…

1 ноября 2024

«Глазу не за что зацепиться». Спросили у дизайнера, что не так с интерьерами гродненских заведений

Гродненцы жалуются, что многие заведения в городе выглядят одинаково. Например, некоторых разочаровали рендеры интерьеров мясного…

31 октября 2024

Куда съездить на Хэллоуин в Гродненской области: 5 мистических мест от замков до мельниц

Почувствовать таинственную атмосферу Хэллоуина можно в разных местах Гродненщины: в регионе множество заброшенных усадеб, старинных кладбищ, руин замков…

29 октября 2024