День солидарности с политзаключенными 21 мая отмечают белорусы по всему миру. В литовской столице к этому событию провели символический забег, попробовали тюремную пищу и сломали тюремную камеру на радость всем. Бывшие политзаключенные высказались, что могло бы помочь освобождению остальных.
Бежали за тех, кто сидит
Вильнюсские белорусы в выходные в преддверии Дня солидарности пробежали 2334 метра. Цифра отсылает к бывшей статье 23.34 КоАП (Нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий), по которой в 2020—2021 годах часто судили белорусов.

Действовать повсюду: от спорта до дипломатии
Помогут ли акции и санкции в борьбе с режимом, для Hrodna.life ответила Полина Шарендо-Панасюк. Она провела в заключении более четырех лет:
«Маё меркаванне пра ўзмацненне ціску на рэжым абсалютна не змянілася. Мэта, з якой мы выходзілі і ў 20-м годзе, і раней, не дасягнута. Адзіны шлях да яе дасягнення, каб рэжым стаў ізгоем: блакада, эканамічнае эмбарга, санкцыі і гэтак далей. На ўсіх узроўнях: культурным, спартовым і, безумоўна, палітычна-дыпламатычным».

«Мае знаёмыя, якія засталіся ў гэтых канцлагерах, не даравалі б нам, каб мы пайшлі на легітымізацыю рэжыму. Яны знаходзяцца ў такіх катавальных умовах менавіта таму, што застаюцца вернымі сваім ідэалам. Калі пайсці на саступкі, то рэжым чарговы раз зразумее, што тактыка таргоўлі вязнямі працуе і будзе набіраць новых закладнікаў»
Чтобы каждый смог на минуту почувствовать, как это — быть заключенным в Беларуси — во время мероприятия желающие попробовали «тюремную» пищу. Это был «бигос» — тушеная квашеная капуста, «могила» — так в тюрьме называют жареную рыбу, и торт, сделанный из переданных с воли продуктов, который готовили в камерах на праздники.
«Мы павінны абраць стратэгію ўзмацнення ціску і санкцый ва ўсіх сферах, — говорит Илья Миронов, который провел в заключении 13 месяцев. — Толькі санкцыі могуць паўплываць на вызваленне. У 2010 годзе таксама былі пратэсты і масавыя арышты, але ў сувязі з санкцыямі праз паўгода-год усе былі вызвалены».

«Зараз, магчыма, патрэбна ўводзіць санкцыі не толькі на юрыдычныя асобы, але і на фізічныя, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Са злачынным рэжымам Лукашэнкі не можа быць ніякіх перагавораў пасля 5 гадоў, якія мы пражылі».

С преступниками не договариваются
В конце мероприятия «заключенные» разрушили камеру изнутри и вышли на волю.

«Я за пастаянны ціск, — говорит Ольга Токарчук, которая провела в заключении 13 месяцев. — Са злачынцамі нельга дамаўляцца, бо яны шантажысты і выкарыстоўваюць людзей, як тавар. Толькі ціск, ціск і ціск!»
«Таму што, калі мы пойдзем на дамовы з Лукашэнкам, то гэта будзе азначаць прызнанне яго легітымнасці, а я не магу прызнаць легітымнасць яго дзеянняў у дачыненні да людзей. Дзеля чаго тады мы ўсе сядзелі, каб у выніку ўсе прыйшлі да яго каяцца? Ён жа гэтага і дабіваецца. Я ганаруся Марфай Рабковай, якая адмаўлялася пісаць прашэнне аб памілаванні».
21 мая белорусы по всему миру чтят память замученных и погибших в тюрьмах белорусов и тех, кто остается за решеткой за свою гражданскую позицию. Дату выбрали в память о Витольде Ашурке, который в этот день при невыясненных обстоятельствах погиб в колонии.
Читайте также: Сидели политзаключенные, бывали суициды, работал Лукашенко. Что известно про колонию в Шклове, в которой умер Витольд Ашурок?
Использовать все стратегии для освобождения политзаключенных
«Я лічу, што пакуль у нас няма ніякіх працуючых механізмаў, павінны быць задзейнічаны ўсе магчымыя стратэгіі, — рассказала Hrodna.life бывшая политзаключенная Алеся Буневич. — Бо калі ўся рыторыка будзе складвацца толькі з таго, што нам патрэбна дамаўляцца, гэта будзе выглядаць, як гульня ў паддаўкі».

«Я думаю, гэтыя пяць гадоў паказалі, што санкцыі не тое каб моцна працуюць і што не з-за палітвязняў яны былі ўведзены. Таму я лічу, што ў публічнай прасторы павінны быць абодва меркаванні. Яны павінны гучаць ад розных груп. Асабіста мне зараз бліжэй меркаванне пра дамову. Мы бачым, што кропкава адбываюцца вызваленні. Ёсць гуманітарныя трэкі ў свеце, якія адпрацаваны ў некаторых краінах. Каб задзейнічаць ААН ці нейкія іншыя ўстановы для вызвалення вязняў з уразлівых груп, трэба весці гуманітарныя перамовы. Але калі кажуць пра санкцыі, то я таксама нічога не скажу супраць».
Читайте также: