Буккросінг «Спатканне з кнігай усляпую» пройдзе ў гродзенскіх крамах OZ 24−26 сакавіка. Акцыя пройдзе ў крамах у гандлёвым цэнтры OldCity і гандлёвым доме «Нёман».
У чым цікавостка імпрэзы
Каб прыняць удзел у абмене кнігамі, трэба прынесці сваю, а ўзамен можна будзе забраць іншую. Вокладкі кніг схаваюць, а падказкай будзе толькі кароткая анатацыя. Яе павінен напісаць папярэдні ўладальнік кнігі. Яна можа намякаць на аўтара альбо назву кнігі ці апісваць жанр схаванага твора.
Не кожнай кніга можна абмяняцца
На буккросінг можна аддаць мастацкую літаратуру, сборнікі аповедаў на беларускай і рускай мовах. Кніга павінна быць у добрым стане, выдадзеная не раней чым у 2010 годзе. Прынесці і забраць можна толькі адну кнігу.
На буккросінг нельга прыносіць дзіцячыя кнігі, паэзію і цыклы раманаў. Выключэнне — першая частка цыкла.
Такі буккросінг адбываецца не першы раз
Першае «Спатканне з кнігай усляпую» адбылося ў Мінску ў 2015 годзе. У 2016 годзе кнігамі абменьваліся ў Мінску, Гомелі і Брэсце. Таксама тады ў Мінску адбылося «Спатканне з дзіцячай кнігай усляпую».
У Гродне «Спатканне з кнігай усляпую» адбылося ў верасні 2021 года. Тады ў акцыі прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. Удзельнікі абменьвалі кнігамі Віктора Гюго, Эрых Марыя Рэмарк, Агаты Крысці, Яўгена Замяціна.
Як даўно ў Гродне працуе OZ
Сетка OZ у Гродне працуе са снежня 2016 года. Асноўны тавар там — кнігі, тавары для школы, творчасці і хобі, канцылярыя, настольныя гульні, касметыка. Сёння ў Гродне працуе тры крамы OZ: на Савецкай, у ГЦ OldCity і ў ГЦ Triniti.
Чытайце таксама:Крама OZ Home з таварамі для дома пачала працаваць у Гродне