Некаторыя задумваюцца: ці можам мы таксама заняцца ўрбаністыкай, як героі падкаста «Утульны горад«? Кароткі адказ: так. Можна атрымаць вышэйшую адукацыю ў гэтым кірунку: паступіць на архітэктурную або ўрбаністычную спецыяльнасць. Аднак нават прыклад нашых запрошаных экспертаў паказвае, што ў гэтым няма неабходнасці. Некаторыя людзі становяцца гарадскімі актывістамі без дыплома. Як займацца ўрбаністыкай — у новым выпуску «Утульнага горада» з архітэктаркай-урбаністкай Віялетай Масаловай.
Слухайце размову цалкам або чытайце асноўныя тэзісы ў вялікім скароце ніжэй.
Першая праблема — зразумець, што менавіта трэба вывучаць: урбаністыку, урбанізм ці горадабудаўніцтва. Гэтыя паняткі часта блытаюць.
Урбаністыка — гэта адносна новы панятак. У англійскай мове ўвогуле няма такога слова: ёсць Urban studies (гарадскія студыі). Гэты панятак эквівалентны нашай урбаністыцы, пад якой разумеюць раздзел эканамічнай геаграфіі, які займаецца комплексным аналізам і вывучэннем праблем, звязаных з функцыянаваннем і развіццём гарадскіх цэнтраў.
Горадабудаўніцтва — гэта тэорыя і практыка планіроўкі і забудовы гарадоў. Слова «горадабудаўніцтва» ў заходнім дыскурсе звычайна не ўжываецца. Замест яго ў тым жа значэнні ўжываюць слова «урбанізм».
Карацей, калі вам цікава менавіта тое, як трэба праектаваць гарады ў шырокім сэнсе — вам вывучаць горадабудаўніцтва ці ўрбанізм. Калі вы больш пра праблемы, звязаныя з жыццём у горадзе — вам ва ўрбаністыку ці гарадскія студыі.
Для людзей, якія «гараць» ідэяй вывучаць гарады і гарадскія праблемы, у Беларусі ёсць архітэктурныя факультэты ў БНТУ, БрДТУ, БелДУТ, ПДУ імя Еўфрасінні Полацкай. Архітэктурныя спецыяльнасці ёсць таксама ў каледжах: Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж, Архітэктурна-будаўнічы каледж у складзе міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», Гродзенскі дзяржаўны палітэхнічны каледж.
Таксама з 2022 года ў БрДУ імя Пушкіна з’явілася спецыяльнасць «Урбаналогія і сіці-менеджмент».
Віялета Масалова вучылася на архітэктарку ў БНТУ. Віялета, якая пасля мела досвед навучання ў чэшскім і партугальскім універсітэтах, не была задаволеная навучаннем у БНТУ. Справа была нават не столькі ў састарэлай праграме і падручніках, але і ў тым, што часта самі кабінеты не былі адпаведнымі для чарчэння і іншай працы над праектамі.
Віялета Масалова лічыць, што каб быць гарадскімі актывістамі не абавязкова вучыцца ў афіцыйных установах. Калі чалавеку цікава ўрбаністыка і проста павышэнне якасці жыцця ў горадзе, можна развівацца ў гэтым напрамку.
Па-першае, варта пачаць свядома адзначаць, што падабаецца ў гарадской прасторы, што хацелася б палепшыць, што раздражняе, а што натхняе.
Па-другое, у адкрытым доступе ёсць даволі шмат матэрыялаў па гарадскіх даследаваннях. Напрыклад, падкаст «Утульны горад», юцюб-канал «Менскай урбаністычнай платформы» і сацыяльныя сеткі ўрбан-праекта «Робім гуд».
На торги выставили участок около кольцевой развязки проспекта Космонавтов и улицы Карского. Согласно назначению участка,…
Сервис карт от Google обновил спутниковые фотографии Гродно. На них можно увидеть крупнейшие стройки города,…
Гродненка Виктория Талковская опубликовала TikTok, в котором попросила горожан назвать самые мрачные места Гродно. За…
Через дорогу от ТРЦ Triniti на проспекте Янки Купалы продают "трешку" в новом доме. Как…
Планируется, что в каждом районе появится по две новых площадки для выгула домашних животных. Соответствующий…
Гродненский областной суд признал Ежи Григенчу виноватым по четырем уголовным статьям. Ему присудили шесть лет…