Фота: pixabay.com
Прадаваць кветкі да 8 сакавіка ў Гродне можна толькі ў акрэсленых месцах. Прадаўцу трэба заплаціць арэнду за месца для гандлю, паведаміла Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка.
З 6 па 9 сакавіка 2023 года жывыя кветкі можна прадаваць па 40 адрасах у горадзе. За продаж кветак у іншых месцах можна атрымаць штраф да пяці базавых велічынь для фізічнай асобы (185 рублёў), ад пяці да дзесяці базавых для індывідуальнага прадпрымальніка (185−370 рублёў), ад 10 да 12 базавых для юрыдычнай асобы (370−44 рублі). Гродзенская ЖКГ сумесна з іншымі органамі будзе праводзіць рэйды.
Для атрымання дазволу на гандаль трэба падпісаць дамову арэнды. Перад гэтым — запоўніць заяву для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб альбо фізічных асоб.
Заявы прымаюць з 20 лютага на вул. Кірава, 32 (уваход са двара). Час працы: панядзелак — пятніца з 08:00 да 17:00 (абед з 13:00 да 14:00).
Юрыдычнай асобе могуць прадаставіць неабмежаваную колькасць месцаў, але не больш за тры па адным адрасе. Індывідуальны прадпрымальнік можа атрымаць да чатырох месцаў, але не больш за 3 па адным адрасе. Фізічная асоба — толькі адно месца і толькі па адным адрасе.
Арэндная аплата за месца ў 3 кв.м — 1,2 базавых велічыні (20,28 рублёў). Аплату трэба здзейсніць па р/р BY34 BAPB 3012 2253 2001 4000 0000 в ААТ «Белаграпрамбанк».BIC: BAPBBY2X,
УНП 500 048 360,
код плацяжа — 21 801 арэнда нерухомасці.
В Гродно на улице Дальняй, 17, продается дом с необычным интерьером, который местами напоминает театральные…
Здание бывшей комендатуры (дворец Четвертинских) в парке Жилибера приобрело окончательные черты после обновления. Правда, новый…
Гродненцы жалуются, что прокатиться на велосипеде или роликах по велодорожке в Пышках проблематично. Причина в…
Гродненка Виктория пожаловалась в Threads, что записаться на прием к местным ортодонтам почти невозможно. Об…
Силовики пришли к матери журналиста и блогера Валерия Руселика вечером 9 апреля. Они были в…
Валентин Байко, заместитель директора по развитию «Конте Спа», и его брат, Дмитрий Байко, заместитель директора…