Гродзенец заплаціў за дапамогу «адкасіць» ад войска. Яго ўсё роўна забралі - ён падаў у суд

Гродзенец звярнуўся ў прыватную фірму, якая павінна была дапамагчы «адкасіць» ад войска, але яго ўсё роўна выклікалі ў ваенкамат. Кампанія не змагла вярнуць грошы кліенту, бо рахунак фірмы заблакавалі. Справа скончылася ў судзе, паведаміла «Перспектыва».

Войска. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца:

«Жыхар абласнога цэнтра знайшоў у інтэрнэце фірму, з якой заключыў дамову на аказанне інфармацыйных паслуг па адным з прапанаваных тарыфаў, канчатковым вынікам якіх з’яўлялася атрыманне ваеннага білета і вызваленне ад праходжання вайсковай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь», — сказаў суддзя Кастрычніцкага раёна ў Гродне Дзмітрый Шанін.

Замоўца заплаціў 950 рублёў. Яму далі рэкамендацыі па зваротах у медустановы, каб камісія прызнала яго нягодны да тэрміновай службы ў войску. Але ў выніку хлопец усё роўна атрымаў позву ў ваенкамат.

Чытайце таксама: Як гродзенцы «касілі» ад войска

Якія былі ўмовы дамовы

Паводле ўмоваў дамовы, калі хлопец аплаціў паслугу, але патрапляў у войска, яму павінны былі вярнуць 50% ад усёй сумы. Калі замоўца запатрабаваў вернуць яму 475 рублёў, то фірма прызнала сваю неправату, але грошы не вярнула. Прычына — рахунак фірмы арыштавалі, пасля таго, як дзейнасцю кампаніі зацікавіліся праваахоўнікі.

У ліпені 2022 года сайты арганізацый, якія дапамагалі прызыўнікам атрымаць ваенны білет без службы ў войску, перасталі працаваць і недаступныя да гэтага часу. Гэта былі фірмы, якія дапамагалі знайсці легальныя спосабы не служыць, напрыклад, па стане здароўя. Тады Праўладныя Telegram-каналы пісалі, што «канторкі для ўхілістаў прыхлопнуць», а іх уладальнікі «добраахвотна» і «ўласнаручна» напісалі заявы аб ліквідацыі кампаній. Пазней сілавікі выклалі пакаянныя відэа з кіраўнікамі некаторых з іх.

Гродзенец звярнуўся ў Гродзенскае абласное таварыства абароны правоў спажыўцоў, падманутых на прэзентацыях. У яго была дамова і квіток аб аплаце. Прадстаўнік таварыства падаў ў суд.

Што вырашыў суд

Суд Кастрычніцкага раёна ў Гродне вырашыў, што фірма павінна вярнуць гродзенцу 50% усёй сумы, а таксама кампенсаваць маральную шкоду 200 рублёў. Акрамя гэтага фірма павінна аплаціць таварыству абароны правоў спажыўцоў 1,5 тыс. рублёў як кампенсацыю за аказанне дапамогі спажыўцу.

Чытайце таксама: Новыя правілы адтэрміноўкі ад войска ў Беларусі: студэнты замежных ВНУ больш яе не атрымаюць

Калі хлопец зможа атрымаць свае грошы невядома. Намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна ў Гродне Ксенія Стасюкевіч тлумачыць гэта тым, што ў фірмы «сумнеўная рэпутацыя».

Поделиться

Последние записи

Google обновил спутниковые снимки Гродно. Оцените масштабы городских строек

Сервис карт от Google обновил спутниковые фотографии Гродно. На них можно увидеть крупнейшие стройки города,…

22 ноября 2024

«Что-то из фильмов ужасов». Топ-3 мест в Гродно, которые горожане обходят стороной

Гродненка Виктория Талковская опубликовала TikTok, в котором попросила горожан назвать самые мрачные места Гродно. За…

22 ноября 2024

Недвижимость недели: напротив Triniti продают квартиру в минималистичном стиле с элементами скандинавского дизайна

Через дорогу от ТРЦ Triniti на проспекте Янки Купалы продают "трешку" в новом доме. Как…

22 ноября 2024

В Гродно появится больше площадок для выгула собак

Планируется, что в каждом районе появится по две новых площадки для выгула домашних животных. Соответствующий…

22 ноября 2024

Гродненского активиста Ежи Григенчу заочно осудили на 6 лет колонии

Гродненский областной суд признал Ежи Григенчу виноватым по четырем уголовным статьям. Ему присудили шесть лет…

21 ноября 2024

Блогер из Гродно Алексей Савко появился в майке «Команда Путина»

Блогер из Гродно Алексей Савко с ростом в 136 см опубликовал фото в футболке “Команда…

21 ноября 2024