Габрэйская спадчына і беларускія гарады. Слухай і чытай пра самую недаацэненую частку нашай культуры

Мы прывыклі думаць, што габрэі ў Беларусі - проста яшчэ адна са шматлікіх нацыянальных суполак, якія не моцна выдзяляюцца на агульным фоне нашай краіны. Насамрэч, такі этна-культурны ландшафт, дзе найвялікшую ролю ў краіне адыгрываюць менавіта беларусы, усталяваўся толькі ў апошнія 30−40 год. Сто год таму да 50% насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак складалі габрэі. Не складана здагадацца, што менавіта габрэйская культура наклала велізарны адбітак на сучасную беларускую гарадскую культуру. Але які менавіта адбітак? Падкаст «Утульны горад» разбіраецца разам з культурным антраполагам Сцяпанам Стурэйкам.

Слухайце ў падкасце «Утульны горад» або чытайце ў вялікім скароце ніжэй. Усе выпускі падкаста можна праслухаць тут.

Беларускія і гродзенскія габрэі

У 1921 годзе 53,9% гродзенцаў былі менавіта габрэямі. Зразумела, што ў такім выпадку не даводзіцца казаць пра нейкае кампактнае пражыванне на абмежаванай тэрыторыі. Габрэі, як большасць насельніцтва, жылі па ўсім горадзе. Мы не можам сказаць дакладна, якія са старых гродзенскіх дамоў належалі ў той час габрэям, але ведаем, што квартал вакол Вялікай харальнай сінагогі быў менавіта габрэйскім. Якія элементы габрэйскай культуры дасталіся нам у спадчыну акрамя прыгожай архітэктуры?

Чытайце таксама: 7 фактаў з гісторыі яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Мова. Як не дзіўна гэта гучыць, але беларуская мова насычана германізмамі, якія мы пазычылі менавіта з ідышу. Гэта не толькі «хеўра», «кагал» і «хаўрус», але і спрадвечныя нашыя, здавалася б «цвік», «гандаль» і «цыбуля». Нават нашая спецыфічная беларускай інтанацыя з павышэннем голаса ў канцы (расейцы часта не разумеюць, ці сцвярджаюць беларусы нешта, ці пытаюцца) — таксама, верагодна, засталася нам у спадчыну ад ідыша.

Чытайце таксама: Вялікі пагром ў Гродне. Як горад перажыў трохдзённыя беспарадкі пасля смерці «марака»

У шматлікія беларускія казкі, паданні і астатні фальклор увайшоў персанаж габрэя. Нават у традыцыйным калядаванні разам з казой і дзедам прысутнічаў персанаж-габрэй.

Вялікая харальная сінагога ў Гродне

Што рабіць з габрэйскай спадчынай?

Добры кейс, на думку Сцяпана Стурэйкі, — гэта Вялікая харальная сінагога. Хаця ў Гродне няма вялікай габрэйскай грамады, супольнасць працягвае рабіць намаганні, каб жыццё ў сінагозе кіпела. Менавіта таму там ладзяцца гарадскія канцэрты, выставы і іншыя імпрэзы. Трэба разумець, што сінагога — гэта не тое ж самае, што царква ці касцёл. Сінагога не з’яўляецца менавіта святым месцам, а толькі месцам збору. Таму няма нічога абразлівага ў тым, каб выкарыстоўваць будынак для іншых, акрамя рэлігійных, падзей.

Спадар Сцяпан кажа, што нашая праблема — у асэнсаванні габрэйскай спадчыны. Мы не адчуваем яе сваёй, не лічым сябе спадкаемцамі. Быццам бы сапраўдныя спадкаемцы, якія або загінулі, або зʼехалі ў Ізраіль і ЗША, цяпер мусяць дбаць пра гэтую спадчыну, калі яны нам тут яе пакінулі. Такі падыход — цалкам памылковы. Габрэйская спадчына — неадʼемная частка нашай беларускай культуры. Менавіта праз захаванне і развіццё габрэйскай спадчыны мы пераасэнсоўваем і саміх сябе.

Чытайце таксама: Юрыст з-пад Ваўкавыска хацеў спыніць Гітлера. Ён вядомы на ўвесь свет, але забыты ў Беларусі

Поделиться

Последние записи

Мост под Гродно, который смыло летом, восстанавливают. В конструкции учтут смену климата

Мост через реку Лашанку под Гродно, который смыло сильным ливнем в августе, начали строить заново.…

20 сентября 2024

На двух подростков из Слонима завели уголовное дело — за что?

Два парня из Слонима, возрастом 14 и 15 лет, получили уголовную статью за хулиганство, совершенное…

19 сентября 2024

Стало известно, сколько будет стоить квартира в новом микрорайоне «Весенний»

Дом в районе улиц Калиновского и Весенней, который начали строить в начале сентября, планируют сдать…

19 сентября 2024

Гродненцы возмутились из-за парковки около одной из новостроек — $ 2000 за место

Конфликт развернулся вокруг парковки в новом доме на улице Советских пограничников. Гродненцы возмущены тем, что…

19 сентября 2024

Под Гродно продают готовый бизнес по выращиванию голубики

Фермерское хозяйство находится в деревне Польница, что в 23 километрах от Гродно. Хозяйство действующее -…

19 сентября 2024

В Швейцарской долине появилась новая дорожка. Куда она ведет?

На участке от улицы Митрополита Филарета до остановки "Центр занятости" на улице Дзержинского почти закончили…

18 сентября 2024