Гродзенка заўважыла, што ў некаторых тралейбусах горада знікла беларуская мова. Занепакоеная такімі зменамі, жанчына расказала пра іх Telegram-каналу «Тётя Ира разрешила». «Цёця Іра» напісала зварот з пытаннямі ў тралейбуснае упраўленне. Яна адправіла запыт 14 лістапада. Адказ ёй прыйшоў 21 лістапада.
«Нядаўна ў час язды ў тралейбусе я заўважыла, што з’явілася новая агучка назваў прыпынку. Замест звыклага і любімага гродзенцамі голаса Руслана Казлоўскага, які агучвае прыпынкі і іншыя аб’явы на выдатнай і прыгожай беларускай мове, я пачула нейкую даму, якая агучыла назвы прыпынкаў па-руску», — так пачынаўся ліст у Тралейбуснае ўпраўленне. — У размове са знаёмымі я высветліла, што я не адна такая — іншыя таксама пачалі заўважаць новую агучку".
Пытанні, на якія папрасілі адказаць у лісце:
— чаму змяняецца агучка транспарту, звыклая для гродзенцаў?
— чаму назвы прыпынкаў у запісе пачала агучваць новая дыктар на рускай мове замест беларускай?
— што плануецца далей? Ці плануецца цалкам усю агучку перавесці на рускую мову? Калі так, то чаму? Вам не падаецца, што гэта будзе парушаць прыгожую традыцыю, якая склалася, а таксама правы беларусаў, якія маюць права і павінны атрымліваць любую інфармацыю на роднай мове?
З адказу адміністрацыі Тралейбуснага ўпраўлення высветлілася, што прычына моўных зменаў - рамонт маста на вуліцы Паповіча. З гэтай нагоды тралейбусы мусілі ісці па зменых маршрутах, для якіх беларускамоўнай агучкі не было.
«Інфармуем Вас, што распараджэнне аб закрыцці руху на наша прадпрыемства паступіла ў другой палове апошняга працоўнага дня, перад закрыццём руху. З прычыны адсутнасці часу на запіс аўдыяролікаў з прыцягненнем дыктара, работнікамі нашага прадпрыемства было прынята рашэнне агучыць змены з дапамогай аудыёгенератара, што дазволіла аператыуна праіфармаваць нашых грамадзян аб зменах у арганізацыі руху грамадскага транспарту. Нажаль, аудыёгенератар не падтрымлівае беларускую мову».
Таксама прадстаўнікі Тралейбуснага ўпраўлення расказалі, што зараз у тралейбусах устаноўлена пяць відаў маўленчых інфарматараў. З іх чатыры — перапраграмаваныя цалкам на агучку па-беларуску. Астатні паабяцалі перапраграмаваць пад беларускую мову ў бліжэйшы час.
В Гродно на улице Дальняй, 17, продается дом с необычным интерьером, который местами напоминает театральные…
Здание бывшей комендатуры (дворец Четвертинских) в парке Жилибера приобрело окончательные черты после обновления. Правда, новый…
Гродненцы жалуются, что прокатиться на велосипеде или роликах по велодорожке в Пышках проблематично. Причина в…
Гродненка Виктория пожаловалась в Threads, что записаться на прием к местным ортодонтам почти невозможно. Об…
Силовики пришли к матери журналиста и блогера Валерия Руселика вечером 9 апреля. Они были в…
Валентин Байко, заместитель директора по развитию «Конте Спа», и его брат, Дмитрий Байко, заместитель директора…