Гарадскі ландшафт ахоплены разнастайнай сімволікай. Сімволіка — гэта і помнікі, і славутыя турыстычныя аб’екты, і назвы вуліц і прыпынкаў, і нават нейкія знакавыя месцы, з якімі гараджане маюць пэўныя асацыяцыі. Пра тое, якую ролю адыгрывае гарадская сімволіка ў жыцці гродзенцаў, каму варта ставіць помнікі, у чый гонар называць вуліцы і што рабіць са шматлікімі Ленінамі, мы пагаварылі з палітолагам Андрэем Казакевічам у падкасце «Утульны горад».
Слухайце размову цалкам у падкасце або ў вялікім скароце чытайце асноўныя тэзісы ніжэй.
У выбары назваў вуліц адбіваюцца каштоўнасці дзяржавы. У гонар тых дзеячаў, якіх мы лічым значнымі для нашай краіны ці горада, звычайна і называюць вуліцы ды праспекты. Тое ж тычыцца помнікаў, калі мы абіраем у чый гонар узвесці тую ці іншую скульптуру.
Значэнне гэтых аб’ектаў не трэба перабольшваць. Часта людзі, якія кожны дзень чуюць у аўтобусе словы «плошча Савецкая» ці рэгулярна мінаюць помнік Леніну, перастаюць успрымаць гэтыя аб’екты, як нагружаныя нейкім ідэалагічным сэнсам. Слова «савецкая» пачынае асацыявацца выключна з месцам у цэнтры гораду, а Ленін зліваецца з навакольным пейзажам.
Чытайце таксама: З якіх вуліц варта пачаць перайменаванне ў Гродне
Аднак у беларускіх гарадах, у Гродне ў тым ліку, ёсць значны перакос у бок расійска-савецкай культурнай спадчыны, і недахоп сваёй нацыянальнай. Калі мы рэгулярна чуем імёны рускіх пісьменнікаў, герояў Вялікай Айчыннай вайны і згадкі пра савецкае мінулае, праз пэўны час нам пачынае здавацца, што нічога іншага ў гісторыі Беларусі ўвогуле не было. Пасля школьнага экзамену па гісторыі Беларусі нішто не нагадвае пра дасавецкі перыяд развіцця краіны. Пасля апошняга ўроку беларускай літаратуры з памяці сыходзяць імёны беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Затое творцы рускай літаратуры згадваюцца кожны дзень праз назвы вуліц і помнікі.
Так незаўважна фармуецца адчуванне ўласнай непаўнавартаснасці. Быццам бы без расійска-савецкай спадчына беларуская культура ўвогуле не існуе.
Палітолаг Андрэй Казакевіч лічыць, што наяўнасць у кожным малым і вялікім горадзе Беларусі помніка гэтаму дзеячу — суцэльны атавізм не адэкватны эпосе.
Ленін не з’яўляецца героем ні для сучаснага афіцыйнага ідэалагічнага наратыву, ні, тым болей, для дэмакратычнага руху. Навошта кожнаму беларуску гораду гэту ўніверсальны сімвал — не вельмі зразумела. Андрэй Казакевіч прапануе такое рашэнне: сабраць усе помнікі Леніну ў адзінай музейнай прасторы, дзе будзе пазначана, з якога гораду той ці іншы помнік прыехаў, у якім годзе быў усталяваны, з якога матэрыялу створаны і г. д.
Такім чынам напамін пра савецкую эпоху ў выглядзе твораў мастацтва будзе захаваны, але плошчы беларускіх гарадоў вызваляцца для помнікаў дзеячам, якія адпавядаюць сучасным каштоўнасцям грамадства.
Проста пераназваць кожную вуліцу Савецкую ў вуліцу Ягайлы — гэта не выйсце. У кожным канкрэтным выпадку спатрэбіцца грамадскае абмеркаванне, кансультацыі з гісторыкамі і краязнаўцамі. У вуліцы можа быць прыгожая гістарычная назва, але, магчыма, у мясцовым слэнгу яна ўжо набыла нейкую іншую. Гэта таксама мае быць прадметам абмеркаванняў.
Слухайце таксама ў падкасце: Як зрабіць гарады дасяжнымі для розных груп насельніцтва
Цалкам пазбаўляцца ад савецкай спадчыны, па меркаванні Андрэя Казакевіча, не варта. Савецкая спадчына — значная частка нашай гісторыі, але камуністычны наратыў не мусіць дамінаваць у сімволіцы беларускіх гарадоў.
Варта правесці «рэвізію», каб разам з грамадскай супольнасцю высветліць, якія назвы можна пакінуць, якія замяніць, і ў чый гонар той ці іншы аб’ект называць.
Галоўнае ў гэтым працэсе — супольная грамадская дыскусія.
Планируется, что в каждом районе появится по две новых площадки для выгула домашних животных. Соответствующий…
Гродненский областной суд признал Ежи Григенчу виноватым по четырем уголовным статьям. Ему присудили шесть лет…
Блогер из Гродно Алексей Савко с ростом в 136 см опубликовал фото в футболке “Команда…
Экран высотой семь метров появился на фасаде торгово-развлекательного центра Triniti на проспекте Янки Купалы. Это…
Гродненская область лишилась лидерской позиции по количеству организованных туристов. Теперь среди наиболее популярных направлений -…
Операция проводится на территории Гродно и Гродненского района в рамках командно-штабных учений силовиков. На время…