У 2019 годзе адміністрацыя Гродна абвесціла конкурс на распрацоўку турыстычнага брэнда горада. Шмат таленавітых (і не вельмі) дызайнераў тады прадставілі грамадскасці свае варыянты лагатыпа і слогана для Гродна. Перамаглі брэсцкія дызайнеры, якія распрацавалі лагатып, адмыслова шрыфт і яшчэ шмат рознай сімволікі. Аднак тыя самыя сімвалы, якія вызывалі такія бурлівыя дыскусіі ў гараджан, выкарыстоўваюцца вельмі рэдка. Навошта ўвогуле патрэбен гораду брэнд і чым ён адрозніваецца ад дызайн-кода? Разбіраемся з дызайнерам, урбаністам і гарадскім актывістам Віталём Богдзелем у новым выпуску падкаста «Утульны горад».
Слухайце размову цалкам, або тэзісна і ў вялікім скароце чытайце ніжэй.
Гарадскі дызайн код — гэта сукупнасць правіл, паводле якіх павінна распрацоўвацца ўся гарадская графічная сімволіка. Напрыклад, шыльды з назвамі вуліц і нумарамі дамоў, інфармацыйныя дошкі і мапы на прыпынках маюць быць выкананы ў адзіным стылі. Тое ж самае ў ідэале павінна датычыцца і шыльдаў розных устаноў, крамаў і рэстаранаў.
Віталь Богдзель лічыць, што тая колькасць рознакаляровых шыльдаў, што можам пабачыць на крамах, напрыклад, у раёне аўтавакзала — недапушчальна. Ад такой разнастайнасці чалавек перастае ўспрымаць інфармацыю, губляецца ў бясконцых назвах і лагатыпах. А галоўнае — увогуле перастае заўважаць архітэктуру, на якой усе гэтыя шыльды месцяцца. Уражанні ад найпрыгажэйшых архітэктурных помнікаў можна сапсаваць, калі суцэльна завесіць сцены рэкламнымі банерамі.
Брэнд горада часта блытаюць з дызайнам, або з лагатыпам і слоганам. Насамрэч, брэнд — гэта не канкрэтны аб’ект, а вобраз, які фармуецца ў людзей наконт нейкага прадмету. Напрыклад, наконт горада Гродна. Сукупнасць стэрэатыпаў, эмоцый, успамінаў і рэпутацыі - вось тыя складнікі, які фармуюць нашае стаўленне да горада, а значыць і яго брэнд.
Чытайце таксама: Што, зноў?! У Гродне абвясцілі конкурс на брэнд для Гродзенскага раёна
Брэндам можна кіраваць. Мы можам уплываць на тое, якім будзе фіксавацца Гродна ў розумах людзей. Дызайн-код — адзін з тых элементаў, які адыгрывае станоўчую ролю ў фармаванні добрага стаўлення да горада. Калі чалавек бачыць вакол сябе стыльная надпісы і шыльды, якія не перашкаджаюць агляду мясцовая архітэктуры, то ў яго падсвядома будзе фармавацца ўражанне, што горад акуратны і прыгожы. Прычым, чалавек можа і не асэнсоўваць, што менавіта яму спадабалася. Проста ў такім месцы яму будзе файна і ўтульна. Менавіта так і фармуецца брэнд горада.
Чытайце таксама: В Гродно начнут использовать выбранный бренд города. Раньше этого не делали из-за пандемии
Часта праблема ў тым, што адміністрацыя можа дакладна не разумець, што такое брэнд, што такое дызайн, і навошта яны патрэбныя. Як вынік, адміністрацыя не можа даць адмысловае тэхнічнае заданне дызайнерам і іншым спецыялістам. Дызайнеры таксама ў разгубленасці, бо не разумеюць, што менавіта яны маюць распрацоўваць. У выніку, нават калі і атрымліваецца распрацаваць нешта годнае, ва ўсё той жа адміністрацыі застаецца пытанне, як гэтыя распрацоўкі выкарыстоўваць.
Слухайце таксама:
Гродненский областной суд признал Ежи Григенчу виноватым по четырем уголовным статьям. Ему присудили шесть лет…
Блогер из Гродно Алексей Савко с ростом в 136 см опубликовал фото в футболке “Команда…
Экран высотой семь метров появился на фасаде торгово-развлекательного центра Triniti на проспекте Янки Купалы. Это…
Гродненская область лишилась лидерской позиции по количеству организованных туристов. Теперь среди наиболее популярных направлений -…
Операция проводится на территории Гродно и Гродненского района в рамках командно-штабных учений силовиков. На время…
Байкеры обнаружили в Пышках проволоку, натянутую на уровне шеи. Видео они разместили в TikTok. “Вот…