Новости

Палякі паедуць, але гэта не будуць турысты. Слухайце, што пра новы беларускі бязвіз думае эксперт з Беластока

Вяртання да найлепшых гадоў гродзенскага бязвізу, калі ў горадзе не хапала парковак для дзясяткаў турыстычных аўтобусаў з Польшчы і Літвы, не будзе. Новым бязвізавым рэжымам скарыстаюцца тыя, хто даўно не бачыў сваякоў у Беларусі, аматары таннага бензіну, алкаголю і цыгарэт ды рэдкія турысты-экстрэмалы.

Пра тое, што Гродна дасць (або не) бязвізавы ўезд для грамадзян Польшчы, абвешчаны з 1 ліпеня, ішла размова ў другім выпуску падкаста «Жыхары мяжы». Гасцем падкаста быў Раман Банцар, які ў 2016−2020 гадах паспяхова прывозіў у Гродна Праслухайце выпуск цалкам тут або на іншай зручнай платформе.

Каля няма часу слухаць, пад плэерам — асноўныя тэзісы размовы ў тэкставым фармаце.

Турысты будуць, але эканамічныя

Раман Банцар лічыць, што перадусім палякі паедуць у Беларусь па таннае паліва. У Польшчы бензін каштуе ўжо каля 8 злотых (прыкладна 1,7 еўра), у Беларусі - 2,46−2,60 рублі (каля 0,92−0,97 еўра). Розніца — у два разы.

Па паліва паедуць людзі, для якіх не галоўнае «Міцкевіч, экскурсіі, кавярні», а «чарка і шкварка». Такія людзі гатовыя і дзень прастаяць у чарзе на мяжы, але з’ездзіць з выгадай і зарабіць умоўныя 50 еўра.

Да 2020 года па бязвізу прыязджалі розныя travel-блогеры і ютуберы, якія рэкламавалі пазней Беларусь у інтэрнэце. Зараз, хоць і з вясны прыехаць у Беларусь не праблема, яны не едуць.

Ад новага бязвізу выйграе не Гродна

Ранейшы бязвіз быў абмежаваны Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі. Цяпер без ніякіх фармальнасцей грамадзяне Польшчы, часта ў мінулым мігранты з Беларусі, і іх сем'і змогуць паехаць да сваякоў у больш далёкія гарады, такія як Віцебск ці Гомель. Пра гэта сведчаць і ранейшыя дадзеныя: у красавіку-траўні 2022 года тыя нешматлікія «турысты» з Польшчы, што наведвалі Беларусь, ехалі перадусім да сваякоў. Такія людзі не карыстаюцца турыстычнымі паслугамі і інфраструктурай, таму гродзенскі бізнес атрымае ад іх няшмат.

Да таго ж зараз для бязвізавых турыстаў адкрываецца Мінск, у якім многія турысты раней былі зацікаўленыя. Гэта для палякаў, у адрозненне ад Гродна, невядомая тэрыторыя. Тым больш сталіца — заўсёды цікавае месца для сапраўдных турыстаў.

Калі сапраўдных турыстаў стане больш

Многія турысты зараз цікавяцца, ці Беларусь у прынцыпе бяспечная краіна і ці не страшна сюды ехаць. Бо гэта нібыта мірная краіна, але з нашай тэрыторыі ляцяць ракеты. Палякі гэта добра ўсведамляюць. І многія, разважаючы, выберуць іншую краіну, не ўцягнутую ў вайну. Бо раптам сюды прыляціць ракета з Украіны?

Укладаць грошы ў турызм зараз рызыкоўна

Людзі ўкладваюць грошы ў нешта з перспектывай не на дзень-два, а на гады. Для такіх укладанняў патрэбна стабільнасць і прадказальнасць. Укладанне сёння ў турызм у Гродне гэта «руская рулетка» і вялікае рызыка страціць усё.

Чэргі на мяжы могуць яшчэ павялічыцца

Пункты пропуску могуць літаральна «лопнуць», але не з-за вялікай колькасці жадаючых патрапіць у Беларусь. Цалкам магчыма, што польскія памежныя і мытныя службы будуць устаўляць палкі ў колы сваім грамадзянам, каб адбіваць ім жаданне ездзіць у Беларусь. З-за гэтага будуць пакутваць усе іншыя падарожныя, бо час чакання на мяжы яшчэ больш павялічыцца.

Поделиться

Последние записи

В центре Гродно открылась фотостудия — клиентов завлекают живыми цыплятами

В середине марта на Замковой, 11 открылась фотостудия Retreat. В студии есть несколько рабочих зон…

8 апреля 2025

Гродненский «Кронон Парк Отель» признали лучшим отелем в странах СНГ

Отель «Кронон Парк Отель», расположенный в лесопарке Пышки в Гродно, получил премию Travel Time Awards…

7 апреля 2025

В Беларуси резкий рост лишения родительских прав — достигли «рекорда» за последние 9 лет

В 2024 году родительских прав в Беларуси были лишены родители 3 955 детей. Это наибольшее число…

7 апреля 2025

Гродненец набил татуировку в память рэпера Паши Техника

Житель Гродно набил на лодыжке татуировку с изображением российского рэпера Паши Техника и подписью “Досвидания”.…

7 апреля 2025

Недвижимость недели: на Девятовке продают квартиру с черепашками-ниндзя и объемной картой мира на стене

На седьмом этаже дома по улице Лиможа, 48Б выставлена на продажу трёхкомнатная квартира площадью 74,8…

4 апреля 2025

Локации по фильмам о войне, парад и взятие ДК Текстильщиков вместо Рейхстага. Что планируют в Гродно на 9 мая?

В Гродно готовятся к празднованию 80-лет Победы в Великой отечественной войне. Мероприятия объединят под концепцией…

4 апреля 2025