Навіны

У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яго «паплечнікаў». Ім можа пагражаць растрэл (абноўлена)

Першае судовае пасяджэнне па справе Мікалая Аўтуховіча пачалося 18 траўня ў залі суда Турмы № 1. Прадпрымальніка з Ваўкавыска абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Агулам судзяць групу з 12 чалавек. Двое з іх нібыта «асабліва небяспечныя». У час суда яны будуць знаходзіцца ў асобных клетках «стаканах». Пра гэта паведаміў Telegram-канал ATN_NEWS.

Мікалай Аўтуховіч.

UPD. У справе Аўтуховіча аб’явілі перапынак. Некалькі пацярпелых па сямейных і службовых прычынах не змаглі з’явіцца на пасяджэнне суда. Яны падалі пазоў аб разглядзе справы без іх прысутнасці.

Мікалай Аўтуховіч заявіў адвод да складу суда. Пасля выдалення для нарады яго адхілілі"ў сувязі з неабгрунтаванасцю". Аб адводзе складу суда заявіў таксама абвінавачаны Уладзімір Гундар. Суд таксама прыняў рашэнне аб адхіленні адводу ў сувязі з яго неабгрунтаванасцю.

У залю суда пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных, не гледячы на тое, што афіцыйна працэс пакуль адкрыты.

Калі затрымалі Аўтуховіча

Мікалая Аўтуховіча затрымалі ў снежні 2020 года. Яго абвінавацілі ў стварэнні «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці — падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Яго будуць судзіць за:

  • стварэнне злачыннай арганізацыі і ўдзел у ёй па ч.ч. 1−3 арт. 285 КК,
  • замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 КК,
  • здрада дзяржаве па ч. 1 арт. 356 КК (інкрымінавана толькі Аўтуховічу),
  • распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па ч. 3 арт. 130 КК,
  • заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, па ч. 3 арт. 361 КК,
  • замах на ўцягванне ў тэрарыстычную дзейнасць па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 290−2 КК,
  • акт тэрарызму і падрыхтоўка да яго паводле ч. 3 арт. 289, а таксама ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 КК,
  • незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, у тым ліку падрыхтоўка да такіх дзеянняў па ч. 3 і ч. 4 арт. 295, а таксама ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 295 КК,
  • незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, камплектаў боепрыпасаў да яе, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад па ч. 3 арт. 333−1 КК,
  • незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, па ч. 1 арт. 295−3 КК;
  • арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, па ч. 1 арт. 342,
  • укрывальніцтва цяжкага злачынства па ч. 1 арт. 405 КК.

Суддзя — Максім Філатаў. Яго ў пачатку 2022 года прызначылі суддзёй Гродзенскага абласнога суда на пяць гадоў. Раней ён працаваў намеснікам старшыні суда Лідскага раёна. Асудзіў памерлага ў калоніі Вітольда Ашурка, трапіў у чацвёрты пакет санкцый Еўрасаюза.

Хто яшчэ праходзіць па «справе Аўтуховіча»?

Разам з Мікалаем па справе праходзіць яшчэ 11 чалавек. Сярод іх 52 — гадовы праваслаўны святар з Жабінкаўскага раёна Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў і сын Павел. Па справе праходзіць 59-гадовая пенсіянерка Галіна Дзербыш з аграгарадка Абухава. Для 60-гадовага краязнаўцы з Баранавічаў Уладзіміра Гундара гэта другая крымінальная справа. Першы прысуд — тры гады калоніі - яму вынеслі за «гвалт у дачыненні да службовай асобы» 20 траўня 2021 года. Гундара таксама абвінавачвалі ў тэрарызме, але пазней гэтае абвінавачванне знялі.

В «групе» і 45-гадовая Ірына Гарачкіна з Ваўкавыска, 54-гадовая актывістка Вольга Маёрова з Мінска (ёй пагражае шэсць крымінальных артыкулаў), 32-гадовы Віктар Снегур з Лельчыцкага раёна, 46-гадовы Павел Сава з Мінска, 65-гадовая Ірына Мельхер і яе 27-гадовы сын Антон з Брэста і 51-гадовы Артур Папок са Смаргонскага раёна (абвешчаны ў вышук).

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб тэрарызме

Аляксандр Лукашэнка падпісаў праект закона, які уносіць змены ў Крымінальны кодэкс. Такім чынам, пашыраецца арт.59 «Смяротнае пакаранне». Зараз за замах на здзяйсненне актаў тэрарызма можа пагражаць растрэл.

Аўтуховіч — двойчы былы палітвязень

Мікалай Аўтуховіч — ветэран афганскай кампаніі, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч з Ваўкавыска. У 2004 годзе ён удзельнічаў у выбарах у парламент, але прайграў. У 2006 годзе яго асудзілі на тры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў Мікалая вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з нанясеннем шкоды бюджэту ў асабліва буйным памеры, а таксама ў ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі і атрымання ліцэнзіі. Яго справу прызналі палітычна матываванай.

Аўтуховіч быў адным з шасці палітвязняў, якіх вызвалілі датэрмінова ў 2008 годзе ў выніку санкцый ЗША і ЕЗ. У 2009 годзе яго зноў затрымалі і ў 2010 асудзілі нібыта за захоўванне зброі. Праваабаронцы другі раз прызналі Мікалая палітвязням. Яго вызвалілі 8 красавіка 2014 года. Тэрмін зняволення ён адбыў цалкам, паведамляе palitviazni info. У 2018 годзе Мікалай Аўтуховіч часова з’ехаў за мяжу.

Поделиться

Последние записи

Недвижимость недели: напротив Triniti продают квартиру в минималистичном стиле с элементами скандинавского дизайна

Через дорогу от ТРЦ Triniti на проспекте Янки Купалы продают "трешку" в новом доме. Как…

22 ноября 2024

В Гродно появится больше площадок для выгула собак

Планируется, что в каждом районе появится по две новых площадки для выгула домашних животных. Соответствующий…

22 ноября 2024

Гродненского активиста Ежи Григенчу заочно осудили на 6 лет колонии

Гродненский областной суд признал Ежи Григенчу виноватым по четырем уголовным статьям. Ему присудили шесть лет…

21 ноября 2024

Блогер из Гродно Алексей Савко появился в майке «Команда Путина»

Блогер из Гродно Алексей Савко с ростом в 136 см опубликовал фото в футболке “Команда…

21 ноября 2024

В Гродно появился первый 3D-экран — его разместили на фасаде Triniti

Экран высотой семь метров появился на фасаде торгово-развлекательного центра Triniti на проспекте Янки Купалы. Это…

21 ноября 2024

Белстат: Туристов в Гродненской области стало меньше в 20 раз. Объясняем, почему на самом деле ситуация значительно лучше

Гродненская область лишилась лидерской позиции по количеству организованных туристов. Теперь среди наиболее популярных направлений -…

21 ноября 2024