Навіны

Наступ з Чарнобыльскай зоны, карэктыроўка палётаў Belavia і затрыманні праціўнікаў вайны. Што прынёс Беларусі другі дзень вайны ва Украіне

Другі дзень трывае расійска-украінская вайна. Наступ рускіх войскаў на поўдзень адбываецца таксама з тэрыторыі Беларусі. Belavia скарэктавала расклад палётаў. Гродзенскія гісторыкі падпісалі «Зварот беларускай інтэлегенцыі». Hrodna.life сабраў галоўную інфармацыю, пра тое што адбываецца ў Беларусі на фоне вайны.

Ці адбываецца наступ з Беларусі

З тэрыторыі Беларусі 24 лютага ў накірунку Украіны здзейснілі запуск чатырох балістычных ракет. Упраўленне і навядзенне авіяцыі здзяйсняецца самалётамі з тэрыторыі Мінскай вобласці, паведаміла Міністэрства абароны Украіны.

Расійскую вайсковую тэхніку заўважылі на вуліцах Бабруйска, Гомеля, Асіповічаў і ў Брэсце. Таксама на трассе М10 у Кобрынскім раёне.

На аэрадроме ў Гомелі здзейснілі пасадку расійскія самалёты ІЛ-76 з дэсантнікамі на борце. Гэта адбылося з-за пашкоджання ўзлётна-пасадачнай паласы на аэрадроме ў Гастомелі (Кіеўская вобласць), паведаміла «Українська правда».

Тэхніка, якая наступае на тэрыторыю Украіны з Беларусі, мае маркіроўку літарай «V». Тэхніка якая ўрываецца з тэрыторыі Расіі і акупаванага Крыму — мае пазнаку «Z», паведаміла «Еўрарадыё».

Па непацверджаных дадзеных ужо другі дзень у беларускіх бальніцах на памежных тэрыторыях вызваляюць месцы для расійскіх ваенных, паведаміла «Ze**alo».

На спутнікавых здымках кампаніі Capella Space бачна, што ў беларускай частцы Чарнобыльскай зоны адчужэння, каля закінутай вёскі Даўляды, нейкі час таму з’явіўся пантонны мост праз Прыпяць. Па ім, верагодна, і рухаліся расійскія войскі ў кірунку Украіны.

Belavia скарэктавала расклад палётаў

Belavia скарэктавала расклад рэйсаў. 25−27 лютага па змененым раскладзе будуць выконвацца палёты ў Стамбул, Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Дубай, Сочы, Ерэван, Баку, Алматы. На 27 лютага адмянілі рэйс Мінск-Краснадар-Мінск. Рэйсы ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Ташкент, Нур-Султан будуць выконвацца паводле раскладу.

Дакладны час вылету можна паглядзець на сайце Belavia ў раздзеле «Статус браніравання».

Вайна закранула беларускія банкі

У сувязі з наступам Расіі на тэрыторыю Украіны расійскія банкі трапілі пад замежныя санкцыі. Абмежаванні закранулі і беларускія банкі, праблемы з’явіліся ў «дачок» расійскіх банкаў у Беларусі. Найбольш праблем зазнаў ВТБ-банк, МТБ перапыніў валютныя аперацыі, а Альфа-банк паведамляе, што кліенты нічога не заўважаць.

Таксама 25 лютага Нацыянальны банк Украіны забараніў валютныя аперацыі ў расійскіх і беларускіх рублях.

Ці здарыліся ў Беларусі антываенныя пратэсты

У Маладзечна 24 лютага затрымалі Вольгу Барунову. Жанчына выйшла на вуліцу з бел-чырвона-белым сцягам. Яе засмуціла навіна пра тое, што ва Украіне пачалася вайна. «Гэта і падштурхнула яе выйсці адной на акцыю», — сказаў яе сын.

У Гомелі побач з месцам разгрузкі эшалонаў затрымалі мужчыну. Ён паспеў напісаць на плоце прозвішча «Пуцін», паведаміў гомельскі тэлеграм-канал «Фла*шток».

У Эстоніі адмовіліся прадаваць беларускія тавары і забаранілі вяшчанне тэлеканала «Беларусь 24».

Гандлёвыя сеткі Эстоніі адмовіліся прадаваць тавары з Расіі і Беларусі. 25 лютага пра такое рашэнне паведамілі крамы «Selver», «Coop», «Rimi», «Prisma» і «Maxima». Таксама ў Эстоніі забаранілі вяшчанне тэлеканала «Беларусь 24», паведаміла выданне Postimees.

Вяшчанне тэлеканала «Беларусь 24», таксама забараніла Літва, паведаміла БелТА.

Як гродзенцы адрэагавалі на вайну

Беларускія навукоўцы, дзеячы культуры і навукі падпісалі «Зварот беларускай інтэлігенцыі» супраць вайны. Яго падпісалі гродзенскія гісторыкі: Алесь Смалянчук, Юрый Гардзееў, Лілія Коўкель, Алесь Краўцэвіч, Генадзь Семянчук.

Гродзенскія музыкі, таксама выказаліся на тэму вайны з Украінай у сваіх сацсетках.

Рэакцыя гродзенскіх музыкаў на ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну. Крыніца: тэлеграм-канал «Радыё Harodnia».

Якія страты панеслі Расія і Украіна ў першы дзень вайны

У першы дзень вайны загінулі 450 салдат і афіцэраў Расіі, больш за два дзясяткі патрапілі ў палон. Украінскія войскі збілі 7 самалётаў і 7 верталётаў. А таксама больш за 30 танкаў і больш за 130 бранемашын, паведаміла агенцтва «УНІАН» са спасылка на Офіс Прэзідэнта Украіны.

З украінскага боку 24 лютага загінулі 138 вайскоўцаў, з іх 10 афіцэраў. Яшчэ 316 атрымалі раненні, паведаміла Meduza са спасылка на Офіс Прэзідэнта Украіны.

Чытайце таксама:

Поделиться

Последние записи

Гродненский «Кронон парк отель» признали лучшим отелем в странах СНГ

Отель «Кронон Парк Отель», расположенный в лесопарке Пышки в Гродно, получил премию Travel Time Awards…

7 апреля 2025

В Беларуси резкий рост лишения родительских прав — достигли «рекорда» за последние 9 лет

В 2024 году родительских прав в Беларуси были лишены родители 3 955 детей. Это наибольшее число…

7 апреля 2025

Гродненец набил татуировку в память рэпера Паши Техника

Житель Гродно набил на лодыжке татуировку с изображением российского рэпера Паши Техника и подписью “Досвидания”.…

7 апреля 2025

Недвижимость недели: на Девятовке продают квартиру с черепашками-ниндзя и объемной картой мира на стене

На седьмом этаже дома по улице Лиможа, 48Б выставлена на продажу трёхкомнатная квартира площадью 74,8…

4 апреля 2025

Локации по фильмам о войне, парад и взятие ДК Текстильщиков вместо Рейхстага. Что планируют в Гродно на 9 мая?

В Гродно готовятся к празднованию 80-лет Победы в Великой отечественной войне. Мероприятия объединят под концепцией…

4 апреля 2025

В Гродно подорожал проезд в городском транспорте — и на пригородных маршрутах

С 5 апреля в Гродно талоны на проезд в городском общественном транспорте дорожают на 10…

4 апреля 2025