Мігранты хварэюць на каранавірус, у ігуменні Гаўрыілы «гарэў» твар, цану шаўрмы не павышалі, а Польшча можа цалкам закрыць мяжу. Hrodna.life сабраў галоўныя падзеі мінулых выхадных на беларуска-польскай мяжы.
Каля ста мігрантаў з транспартна-лагістычнага цэнтра «Брузгі» шпіталізавалі з цяжкай формай каранавіруса. Пра гэта 21 лістапада паведаміла кіраўнічка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда.
Але Міністэрства здароўя абвяргае гэтую інфармацыю, называючы «фейкам». Па версіі Мінздароўя, толькі адзін чалавек шпіталізаваны з дыягназам COVID-19.
У гэты ж дзень на месца знаходжання мігрантаў прыбыла дэлегацыя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
«Сітуацыю на беларуска-польскай мяжы як мінімум можна назваць няпростай, якая выклікае вялікую заклапочанасць. Бежанцы скардзіліся на здароўе, у некаторых ёсць хранічныя захворванні. Беларускія ўлады дапамагаюць у вырашэнні гэтых праблемаў. Мы, як прадстаўнікі САЗ, уступаем у дыялог і даведваемся, што неабходна зрабіць, чым мы можам дапамагчы са свайго боку», — сказаў дырэктар па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям Еўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Джэральд Рокеншаўб.
Следчы камітэт Беларусі на 20 лістапада ўстанавіў 109 пацярпеўшых з-за дзеянняў польскіх сілавікоў. Зараз следчыя дакументуюць акалічнасці прымянення польскім бокам у адносінах да мігрантаў вадамётаў, слезацечнага газу, светлашумавых гранат і хімічных рэчываў.
Вядома, што сярод пацярпелых 22 жанчыны, 15 дзяцей, сярод якіх 10 непаўнагадовых.
Падчас абвастрэння сітуацыі на беларуска-польскай мяжы 16 лістапада нібыта пацярпела настаяцельніца гродзенскага жаночага манастыра Свята-Раства Багародзіцы ігумення Гаўрыіла.
«Я ў метрах, можа, у 150 была на КПП менавіта ў той дзень. І таксама мне патрапіла вось гэтая атрутная сумесь. У мяне дні два быў чырвоны твар, гарэў. Я непасрэдна адчула на сабе», — сказала ігумення Гаўрыіла ў інтэрв'ю тэлеканалу «СТВ».
Польшча разглядае магчымасць поўнага закрыцця межаў з Беларуссю. У тым ліку транзітных і гандлёвых пераходаў. Пра гэта 21 лістапада сказаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі.
З 21 лістапада Польшча планавала прыпыніць грузавое спалучэнне ў чыгуначным пункце пропуска «Кузніца». З 9 лістапада не працуе аўтамабільны памежны пераход «Брузгі-Кузніца».
У пятніцу 19 лістапада на запрашэнне ўладаў горада ў лагер мігрантаў у транспартна-лагістычным цэнтры прыехаў фудтрак «Шаверма». Прыкладна ў 16 гадзін мігранты пачалі абурацца на тое, што ўладальнікі фудтрака павысілі кошты на шаўрму: яны казалі, што цана нібыта вырасла з 3 да 15 руб. Відэа, дзе нехта пераклейвае цэннік, апублікавалі расійскія «Известия». Пазней уласніца «Шавермы» ў размове з «Нашай н***й» абвергла гэтую інфармацыю. «Мы нічога не падвышалі, прадаем па сваіх родных цэнах. 7,5 рублёў каштуе звычайная», — сказала яна.
Разабрацца ў гэтай сітуацыі даручылі старшыні аблвыканкама Уладзіміру Караніку і памочніку Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрыю Караеву.
Пасля вывучэння відэа і размовы з двума супрацоўнікамі фудтрака, Юрый Караеў сказаў: «Яны пераканалі мяне. Па-першае, яны нават не выходзілі з ларка ўстанаўліваць цэны. Цэны былі ўстаноўлены адразу. Цана — 7,50. Яна такая і ёсць. Мы спецыяльна параўналі, як у горадзе Гродна — яна не можа быць тры рублі. Яны мне паказалі і на раз-два даказалі, што кімсьці была прыклеена. Ну відавочна мужчынскія рукі, здаровыя, не жаночыя. Яна мне паказала свае тонкія, наманікюраныя, апрацаваныя як трэба па санэпідэм рэжыму».
Беларускія памежнікі ў верагодна ў стане алкагольнага ап’янення ў ноч з 20 на 21 лістапада, прапаноўвалі польскім вайскоўцам па іншы бок мяжы абмен цыгарэтамі. Відэа інцыдэнта апублікавала Міністэрства абароны Польшчы.
У суботу 20 лістапада група каля 100 агрэсіўных мігрантаў спрабавала прарвацца праз мяжу каля мястэчка Чарэмха. Памежнікі не дапусцілі спробу незаконна перайсці мяжу.
У нядзелю 21 лістапада польскія памежнікі перадухілілі 346 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. 58 чалавек вернулі назад. За дапамогу мігрантам затрымалі 2-х грамадзянаў Сірыі і аднаго грамадзяніна Грузіі. У раёне мястэчка Дубічы Царкоўныя прарвацца праз мяжу спрабавала каля 150 асобаў. Паводле версіі польскага боку, прарыў мігрантаў кантралявалі беларускія вайскоўцы.
Абвастрэнне сітуацыі з мігрантамі, якія спрабуюць незаконна перасекчы польскую, літоўскую і латышскую межы з боку Беларусі, доўжыцца некалькі месяцаў. Звяртаючыся да парламента 26 траўня, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў - цяпер будзеце самі іх ёсць і лавіць». Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс назваў гэта адкрытай пагрозай.
З пачатку года польскія памежнікі зафіксавалі больш за 30 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы. З іх больш за 3,5 тыс. чалавек у жніўні, амаль 7,7 тыс. чалавек у верасні і амаль 17,3 тыс. чалавек у кастрычніку. Пачынаючы з 2 верасня ў 183 населеных пунктах Падляскага і Люблінскага ваяводства, прылеглых да мяжы з Беларуссю, дзейнічае надзвычайнае становішча. Туды не маюць доступу журналісты або актывісты грамадскіх арганізацый, якія займаюцца праблемамі мігрантаў.
Раніцай 8 лістапада вялікая група мігрантаў з рэчамі рушыла ў кірунку памежнага пераходу «Брузгі-Кузніца». Па розных ацэнках у групе было ад 2000 да 4000 чалавек, разам з дзецьмі і цяжарнымі жанчынамі. Не дайшоўшы да пераходу, мігранты павярнулі ў лес і сталі там лагерам. З польскага боку мяжу ахоўваюць войскі, паліцыя, памежнікі і спецслужбы — усяго больш за 13 тыс. сілавікоў. У адказ на прысутнасць мігрантаў, 9 лістапада з 7.00 Польшча закрыла памежны пераход «Кузніца».
У найбліжэйшыя месяцы Беларусь планавала арганізаваць дадатковыя палёты з Блізкага Усходу. Гэта датычыцца і рэгіянальных аэрапортаў, перш за ўсё Гродна. Але з 12 лістапада грамадзян Ірака, Сірыі і Емена перасталі прымаць на авіярэйсы з Турцыі ў Беларусь. Такое рашэнне звязана з загадам турэцкіх уладаў. Таксама ў Беларусь спынілі палёты буйныя іракскія і сірыйскія авіялініі. Верагодна, гэта звязана з тым, што Еўрасаюз разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць кампаній.
Раніцай 15 лістапада мігранты пакінулі лагер і вырушылі ў бок пункта пропуска «Брузгі». Проста на асфальце яны паставілі намёты і правялі ноч.
Абвастрэнне сітуацыі на мяжы адбылося 16 лістапада. На памежным пункце пропуска «Брузгі-Кузніца» мігранты спрабавалі прарвацца праз агароджу на тэрыторыю польшчы. Кідалі камяні і бутэлькі ў бок польскіх вайскоўцаў. Разбіралі тратуарную плітку на пункце пропуску «Брузгі». Польскія вайскоўцы прымянілі супраць мігрантаў спецсродкі: вадамёты і светашумавыя гранаты. Пасля чаго мігранты сышлі назад у лагер.
Стыхійны лагер мігранты пакінулі 18 лістапада. Іх размясцілі ў транспартна-лагістычным цэнтры. Ён знаходзіцца побач з памежным пунктам пропуску «Брузгі».
Гродненка Виктория Талковская опубликовала TikTok, в котором попросила горожан назвать самые мрачные места Гродно. За…
Через дорогу от ТРЦ Triniti на проспекте Янки Купалы продают "трешку" в новом доме. Как…
Планируется, что в каждом районе появится по две новых площадки для выгула домашних животных. Соответствующий…
Гродненский областной суд признал Ежи Григенчу виноватым по четырем уголовным статьям. Ему присудили шесть лет…
Блогер из Гродно Алексей Савко с ростом в 136 см опубликовал фото в футболке “Команда…
Экран высотой семь метров появился на фасаде торгово-развлекательного центра Triniti на проспекте Янки Купалы. Это…