Навіны

У Гродна вяртаюцца пералётныя птушкі. Назіраць за іх шляхам з выраю можна анлайн

Арнітолагі запрашаюць дарослых і дзетак далучыцца да назіранняў за вясновай міграцыяй птушак. Міжнародная акцыя «Жывая вясна» дазваляе ў рэжыме анлайн адсочваць іх пералёты па Еўропе. Прыняць удзел у складанні інтэрактыўнай карты можа любы жадаючы. Такія назіранні даюць магчымасць не толькі вывучаць птушак, але і ствараць на іх шляху запаведнікі.

Убачыць, як птушкі перамяшчаюцца па Еўропе, можна на сайце міжнароднага праекту «Жывая вясна». Карту пералётаў складаюць назіральнікі з розных краін. У гэтым годзе адсочваюць сем відаў, іх абралі вестунамі вясны, паведамляе грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Якія птушкі сталі вестунамі вясны — 2021

  • белы бусел (белый аист)
  • вясковая ластаўка (деревенская ласточка)
  • чорны свіргуль (черный стриж)
  • зязюля (кукушка)
  • ластаўка-зямлянка (береговая ласточка)
  • шчурка-пчалаедка (золотистая щурка)
  • вялікі зуёк (галстучник)

Карта міграцыі дазваляе сачыць анлайн за кожным з відаў па краінах Еўропы. Напрыклад, белага бусла ўжо бачылі на поўдні Польшчы і недалёка ад Вільнюса ў Літве. Буслы ляцяць да нас з Паўднёвай Афрыкі. Наколькі хутка яны будуць у Беларусі, залежыць ад надвор’я. Гэтым птушкам лягчэй ляцець, калі сонечна. Над зямлёй тады ўтвараюцца ўзыходзячыя патокі паветра, якія даюць буслам магчымасць лунаць, распавёў Hrodna.life арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі.

«Жывая вясна» — міжнародная кампанія глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International. Яе мэта — прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да назірання за птушкамі і іх аховы. У праекце вітаецца ўдзел сем’яў і настаўнікаў з вучнямі. Акцыя праходзіць з 2006 года. У мінулым годзе ўдзельнікі даслалі больш за тысячу назіранняў з 59 стран Еўропы, Цэнтральнай Афрыкі і Азіі.

Як далучыцца да праекта «Жывая вясна»

Калі вы ўпершыню ўбачылі нейкую з птушак «Жывой вясны», трэба адзначыць гэты факт на сайце кампаніі праз форму «Дадаць назіранне». Таксама можна засведчыць аб гэтым у групах праекта ў Facebook ці Вконтакте. Дадзеныя адлюстроўваюцца на карце. У меню справа можна выбраць краіну і паглядзець агульную колькасць назіранняў у кожнай вобласці.

Птушкі «Жывой вясны» будуць вяртацца ў Беларусь амаль два месяцы. У сакавіку прылятаюць белыя буслы і вялікія зуйкі, у першай палове красавіка — вясковыя ластаўкі і зязюлі, у канцы красавіка і пачатку траўня — ластаўкі-зямлянкі і свіргулі, а ў канцы траўня — шчуркі-пчалаедкі.

Шпакі і жаўрукі ўжо ў Гродне

На Гродзеншчыну пералётныя птушкі пачалі вяртацца ў другой палове лютага, распавёў Дзмітрый Вінчэўскі. Гэта прыкладна на тры тыдні пазней, чым у мінулым годзе. У Гродне ўжо бачылі шпакоў і палявых жаўрукоў. У вобласці заўважылі шэрую гусь, вялікую белую чаплю, шэрага жураўля, кнігаўку ды некоторых іншых. Праз халоднае надвор’е міграцыя будзе больш расцягнутая ў часе. Але ўмовы для яе спрыяльныя, бо няма засухі.

Першыя шпакі ў Гродне. 27 лютага 2021. Фота: Дзмітрый Вінчэўскі

Даведацца, якія птушкі ўжо вярнуліся з зімоўкі ў вашу мясцовасць, можна на сайце «Птушкі штодня». Беларускія арнітолагі фіксуюць гэтыя дадзеныя ў агульнай табліцы. Да назіранняў таксама могуць далучыцца ўсе жадаючыя. Каб адправіць свае звесткі, трэба зарэгістравацца і дадаць на старонцы з табліцай каментарый і фота.

Назіранні за птушкамі важна весці не толькі для вывучэння, але і для іх аховы, тлумачыць Дзмітрый Вінчэўскі. Напрыклад, дзякуючы такой працы ўдалося высветліць, што у раёне балота Грайна і поймы Свіслачы ў Гродзенскай вобласці многія віды робяць перапынак падчас міграцыі. Гэта дазволіла арнітолагам абаснаваць неабходнасць існавання на гэтай тэрыторыі заказніка.

Чытайце таксама:

Поделиться

Последние записи

Между кладбищем и «Азотом» построят торгово-выставочный центр

На торги выставили участок около кольцевой развязки проспекта Космонавтов и улицы Карского. Согласно назначению участка,…

22 ноября 2024

Google обновил спутниковые снимки Гродно. Оцените масштабы городских строек

Сервис карт от Google обновил спутниковые фотографии Гродно. На них можно увидеть крупнейшие стройки города,…

22 ноября 2024

«Что-то из фильмов ужасов». Топ-3 мест в Гродно, которые горожане обходят стороной

Гродненка Виктория Талковская опубликовала TikTok, в котором попросила горожан назвать самые мрачные места Гродно. За…

22 ноября 2024

Недвижимость недели: напротив Triniti продают квартиру в минималистичном стиле с элементами скандинавского дизайна

Через дорогу от ТРЦ Triniti на проспекте Янки Купалы продают "трешку" в новом доме. Как…

22 ноября 2024

В Гродно появится больше площадок для выгула собак

Планируется, что в каждом районе появится по две новых площадки для выгула домашних животных. Соответствующий…

22 ноября 2024

Гродненского активиста Ежи Григенчу заочно осудили на 6 лет колонии

Гродненский областной суд признал Ежи Григенчу виноватым по четырем уголовным статьям. Ему присудили шесть лет…

21 ноября 2024