Новости

У Лідзе пачалі судзіць палітвязня Вітольда Ашурка. Пасяджэнне зрабілі закрытым без тлумачэнняў

28 снежня, у Лідзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да актывіста з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка. Суд абвесцілі закрытым, праваабаронца падаў скаргу на парушэнне гарантаванай законам галоснасці.

Без тлумачэння прычын суддзя Максім Філатаў абвясціў суд закрытым, спаслаўшыся на 23 артыкул Канстытуцыі і «пагрозу дзяржаўнай бяспецы». Старшыня суда Вячаслаў Мацук таксама адмовіўся тлумачыць прычыны закрытага пасяджэння, назваўшы гэта правам суддзі.

Вялікая колькасць гледачоў, якія прыйшлі на суд, былі абураныя, паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна». У раскладзе пасяджэнняў не было пазначана, што справа будзе разглядацца закрыта. Па тэлефоне даверу Вярхоўнага суда назіральніку «Вясны» сказалі, што справа слухаецца першы дзень, і сакратар не магла ведаць, якое рашэнне прыме суддзя.

Вітольда Ашурка абвінавачваюць па артыкуле 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса.

Вітольд Ашурак адбыў 30 сутак арышту (15+15 запар) у лідскім ЦІП. 13 кастрычніка ён сустрэў за кратамі сваё 50-годдзе, паведамляў «Новы час». 19 кастрычніка яго не вызвалілі.

Вітольд Ашурок на адной з акцый пратэсту ў 2020 годзе. Фота з асабістага архіва Вітольда

Раней Ашурак выступаў супраць забруджвання Бярозаўкі вытворчасцю шклаваты, супраць забруджвання рэкаў Дзітва і Нёман, праводзіў розныя акцыі ў Бярозаўцы, удзельнічаў у маршы «Дня Волі», акцыі «Памяці паўстанцаў Каліноўскага», маршы «Супраць Дэкрэта № 3» (падатак на беспрацоўе), ладзіў адзіночны пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. У 2016 годзе быў зарэгістраваны прэтэндэнтам па Дзятлаўскай акрузе ў барацьбе за дэпутацкі мандат.

Праваабаронца: Абмежаванне галоснасці вяртае нас у СССР

Назіральнік падаў скаргу на неабгрунтаванае рашэння аб закрыцці працэсу на імя старшыні суда. Ён патрабуе ліквідаваць абмежаванне галоснасці, якая прадугледжана ч.1 арт. 114 Канстытуцыі і ч. 1 арт. 11 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў. Артыкул 23 Канстытуцыі ўстанаўлівае, што абмежаванне правоў дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам. Якую менавіта пагрозу дзяржаўнай бяспецы нясе адкрытае пасяджэнне па справе Ашурка, суддзя не патлумачыў. У судзе Лідскага раёна гэта ўжо не першы выпадак, калі справа слухаецца ў закрытым рэжыме.

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч адзначае, што ад моманту пачатку пандэміі каранавіруса ў Беларусі ўлады прымяняюць абмежавальныя захады вельмі выбарачна. Як прыклад ён прывёў дзяржаўныя навагоднія імпрэзы, на якія звозяць дзяцей са ўсёй краіны, і забарону адвакатам на сустрэчы з іх падабароннымі.

«Згодна з арт. 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах СМІ і публіка могуць не дапускацца на ўсе судовыя разбіральніцтвы альбо ягоную частку па меркаваннях маралі, грамадскага парадку ці дзяржаўнай бяспекі ў дэмакратычным грамадстве ці калі гэтага патрабуюць інтарэсы прыватанага жыцця бакоў, ці пры асаблівых абставінах, калі публічнасць парушыла б інтарэсы правасуддзя (калі гэта, па меркаванні суда, строга неабходна). У дадзеным жа выпадку ніякіх канкрэтных абгрунтаванняў закрыцця судовага пасяджэння прадстаўлена не было. Правядзеннне такіх закрытых судовых працэсаў па палітычна матываваных крымінальных справах вяртаюць нас да найгоршых практык судзілішчаў над дысідэнтамі ў СССР».

Поделиться

Последние записи

«Что-то из фильмов ужасов». Топ-3 мест в Гродно, которые горожане обходят стороной

Гродненка Виктория Талковская опубликовала TikTok, в котором попросила горожан назвать самые мрачные места Гродно. За…

22 ноября 2024

Недвижимость недели: напротив Triniti продают квартиру в минималистичном стиле с элементами скандинавского дизайна

Через дорогу от ТРЦ Triniti на проспекте Янки Купалы продают "трешку" в новом доме. Как…

22 ноября 2024

В Гродно появится больше площадок для выгула собак

Планируется, что в каждом районе появится по две новых площадки для выгула домашних животных. Соответствующий…

22 ноября 2024

Гродненского активиста Ежи Григенчу заочно осудили на 6 лет колонии

Гродненский областной суд признал Ежи Григенчу виноватым по четырем уголовным статьям. Ему присудили шесть лет…

21 ноября 2024

Блогер из Гродно Алексей Савко появился в майке «Команда Путина»

Блогер из Гродно Алексей Савко с ростом в 136 см опубликовал фото в футболке “Команда…

21 ноября 2024

В Гродно появился первый 3D-экран — его разместили на фасаде Triniti

Экран высотой семь метров появился на фасаде торгово-развлекательного центра Triniti на проспекте Янки Купалы. Это…

21 ноября 2024