Фотакаляндар «Гэта — МЫ» хутка выйдзе з друку. У ім будзе 12 здымкаў з беларускімі сюжэтамі і традыцыйнымі строямі. Героі здымкаў - гродзенцы і гродзенкі, што вызваліся па-валанцёрску падтрымаць праект. Вокладка ў каляндара — маляваная. Яе стварыла дызайнерка Марыя Кудынюк, натхніўшыся гравюрай 1600 года Томаша Макоўскага.
Атрымаць каляндар можна ў рэдакцыі ці ў Сяргея Марозава за данат.
Першы раз Марыя напісала Марозаву, калі той абвесціў, што будзе рабіць фотакаляндар і запрашаў ахвотных паўдзельнічаць.
«У апошні час мяне цікавіць наша гісторыя і культура. Мне падабаюцца традыцыі мінулага і беларускія вобразы, што адлюстроўваюць гісторыю», — гаворыць Марыя. Аднак аказалася, што мадэлі на ўсе 12 сюжэтаў ужо абраныя. Для Марыі месца не засталося.
Але ўсё змянілася, калі фатограф паглядзеў як старонку ў Instagram. Так з’явілася ідэя зрабіць вокладку для фотакаляндара маляванай.
Марыя Кудынюк — дызайнерка, аўтарка вокладкі календара «Гэта — МЫ!»
Нарадзілася і вырасла ў Брэсце. Пачала маляваць, калі навучылася трымаць аловак у руцэ. Скончыла дзіцячую мастацкую школу, у 2018 паступіла ў ГрДУ на факультэт мастацтваў і дызайну.
«Вельмі ўзрадавалася прапове намаляваць вокладку. Гэта было вельмі цікава, бо я ніколі не ўдзельнічала ў такім праекце. Канешне, я крыху хвалявалася, бо вельмі адказная праца, і хацелася, каб усё атрымалася добра».
За крыніцу для натхнення мастачка ўзяла гравюру Томаша Макоўскага 1600 года з выявай Гродна ды гістарычныя сімвалы Беларусі.
Малюнак павінен быў аб’яднаць буслоў і вясковы матывы, лятучых вершнікаў і людзей ў традыцыйных строях, гродзенскія краявіды і сувязь часоў.
«Я арыентавалася на сярэднявечныя гравюры беларускіх гарадоў. Нешта падобнае захацелася зрабіць. Трэба было прадумаць шмат дробных дэталяў».
«Праца гэта нялёгкая, карпатлівая, але я малявала з задавальненнем і вялікім натхненнем. Самой было цікава, што атрымаецца».
Теперь через погранпереходы в Медининкай (с белорусской стороны Каменный Лог) и Шальчининкай (Бенякони) можно проехать…
В Гродно на продажу выставили ночной клуб "Колизей 2000". Он продается как готовый бизнес. Посмотрели,…
Продают коммерческое помещение в подвале здания на ул. Советских Пограничников, 17. Там дизайнерский ремонт в…
В Гродно с аукциона продают помещение офтальмологического центра “Новое зрение” на ул. Ленина, 13-3. В…
Рюмочная “со вкусом детства” DEHDИ открылась в Гродно на ул. 1-й Трудовой, 8. Владельцы обещают,…
В Гродно на Лидской, 15А открылась «комната ярости». В заведении под названием «Дебошь» можно сбросить…