«Пратэст у Наваградку ня зьдзьмуўся», — запэўніваюць мясцовыя. Тут не відаць вялікіх маршаў і не чуваць выбухаў гранат, але ёсьць свая Калесьнікава, на старажытным замку раз-пораз зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг, а міліцыянты навучыліся адказваць «Жыве!», піша С**бода.
Мястэчка, якое сёньня не налічвае і 30 тысяч жыхароў, дагэтуль ганарыцца статусам першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Гэта натхняе і пратэстоўцаў. Крэатыўныя акцыі пратэсту на радзіме Міндоўга і Міцкевіча ладзілі рэгулярна апошнія паўгода.
Мы сустракаемся з наваградцамі ў доме Аляксандра і Валянціны Быстрыкаў. Гэта шанаваныя ў горадзе інтэлігенты сталага веку. Аляксандру Сьцяпанавічу 72 гады. Ён былы дырэктар школы. Ягоную ўстанову тады называлі «горадам у горадзе». Каля 20 гадоў таму ён спрабаваў прывезьці ў школу Сьвятлану Алексіевіч, але і тады яму не дазволілі. У кабінэце ён ніколі ня вешаў нічыіх партрэтаў — бо той «надта малы для такіх вялікіх людзей».
Валянціна Львоўна — настаўніца ангельскай мовы, ейны стаж у школе — больш за 30 гадоў. Агулам пары за пратэсты штрафаў прысудзілі ўжо тысячы на паўтары даляраў.
У райцэнтры, дзе раней нават на дазволеныя гарадзкія сьвяты людзей было не сабраць, улетку на вулічныя шэсьці выходзілі ў сярэднім 20−40 дэманстрантаў.
«Гэта ого якая колькасьць для Наваградку», — кажа жыхарка гораду Ірына.
Яна толькі што вярнулася з Карэлічаў, куды вазіла перадачу аднаму са зьняволеных. У Наваградку няма свайго ізалятара.
Тут, здавалася бы, «зьдзьмуўся пратэст». Але ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца за кратамі двое наваградцаў па крымінальных справах за масавыя беспарадкі і абразу прэзыдэнта. Пасьля нядаўняга маршу памяці Рамана Бандарэнкі ў Наваградку затрымалі 8 чалавек, у тым ліку жанчын. Усіх пакінулі на ноч да суду. Агульную суму штрафаў па адміністрацыйным артыкуле 23.34 спачатку спрабавалі лічыць, але зьбіліся ў кастрычніку, калі сума перасягнула 7 тысяч даляраў.
У Наваградку, як і ва ўсёй Беларусі, пачалося ўсё яшчэ ўвесну — з чэргаў, каб пакінуць подпіс за кандыдата, а потым і ланцугоў салідарнасьці. Аказалася, што ў многіх ёсьць цішоткі з Пагоняй, літарай «Ў», прынтам «Страна для жизни», вышымайкі. На маршах іх затрымлівалі першымі.
Першую партыю бел-чырвона-белых сьцягоў наваградцы шылі самі. Тканіну набылі ў суседняй Лідзе (за 50 кілямэтраў) — «каб не паліцца».
Пра першыя жорсткія затрыманьні ў райцэнтры стала вядома ў чэрвені, калі падчас «ланцуга» людзей хапалі, цягнулі па зямлі, пратэстоўцы крычалі «Ганьба».
Здарыліся падзеі, якіх мястэчка дагэтуль ня бачыла. Праўда, са словаў пратэстоўцаў, гэта былі самыя жорсткія затрыманьні за ўвесь час. Потым людзей ня білі — прынамсі, гаворкі пра гэта не было.
Пасярэдзіне размовы ў дом хутка ўваходзіць Ірына. Гэта яе называюць мясцовай Калесьнікавай. Ці то за светлыя валасы, ці то за падвышаную актыўнасьць — «наша запальнічка». Аднойчы яна нават уцякла пры затрыманьні зь міліцэйскай машыны, але тады яе ўсё ж злавілі.
Сёлета яна вырашыла быць назіральніцай на выбарах. З паплечніцай яны так арганізавалі дзяжурствы, што пільнавалі свой участак увесь час. Праўда, Ірына спачатку ўваходзіла ў асноўны сьпіс назіральнікаў, а потым яе чамусьці пасунулі ўніз, бо запісаўся яшчэ адзін чалавек. Урэшце пазбавілі акрэдытацыі, бо фатаграфавала урны.
«Яны нават не спрабавалі нічога схаваць. Плёмбы былі сарваныя. Я гэта ўсё фатаграфавала», — з абурэньнем узгадвае жанчына.
Раніцай 10 жніўня ёй пазваніла знаёмая з выбарчай камісіі, усхвалявана сказала: «У нас перамагла Ціханоўская» — і адключыла тэлефон. Аднак у выніку аказалася, што ў пратаколе таго ўчастку лічбы не на карысьць Ціханоўскай.
Пасьля выбараў першымі 10 жніўня выйшлі ў цэнтар дзьве дзяўчыны з кветкамі. Аляксандар Сьцяпанавіч успамінае, як яму пазваніла знаёмая і пыталася парады, ісьці або не. Прызналася, што баіцца.
«Я ёй сказаў: „Ня бойся, бо я таксама выходжу“», — мужчына на гэтых словах змаўкае ад узрушанасьці.
Кажа, што першай выйшла моладзь, сьледам — і ён сам.
«Улады думалі, што малыя гарады сьпяць. Але прачнуўся ня толькі Менск. Улада прапусьціла, што нарадзілася новае пакаленьне. Лекары, студэнты, айцішнікі, настаўнікі», — разважае Аляксандар Быстрык.
Ён мяркуе, што народ прачнуўся яшчэ на перапахаваньні Кастуся Каліноўскага ў Вільні, куды Быстрыкі езьдзілі разам.
12 жніўня, калі вярнуўся інтэрнэт і людзі даведаліся пра гвалт, на плошчы ўжо стаяў вялікі ланцуг жанчын, як і па ўсёй краіне. Потым прайшоў і першы вялікі марш са сьцягамі па горадзе.
«Людзі стаялі ў чэргах і галасавалі за іншых кандыдатаў. Гэтага не схаваеш у малых гарадах», — кажа мастачка Жанна. Яна ў першыя дні пасьля выбараў была ў Менску і бачыла на свае вочы гвалт на вуліцах.
«З намі перасталі гаварыць па-чалавечы з экранаў тэлевізараў. А потым зьявіліся новыя асобы. Я адчула ў Бабарыку чалавечнасьць. Лічу, што Ціханоўскі вельмі ўскалыхнуў народ. Гэта было ўсё так нова. Мы сядзелі ў балоце, не спадзявался ні на што. Мяне вельмі кранула жаночая супольнасьць, калі яны езьдзілі па гарадах, калі Калесьнікава крычала: „Вы неймаверныя“», — успамінае Жанна, як да яе вярнулася пачуцьцё гонару за свой народ.
Сяргей мяркуе, што раней беларусы думалі, што няма альтэрнатывы дзейнаму прэзыдэнту, а цяпер убачылі. Ён пералічвае прозьвішчы палітыкаў і эканамістаў, якія, на ягоную думку, здолелі б кіраваць краінай.
У пікавыя дні ў цэнтры зьбіралася па-над тысячу наваградцаў. На плошчы залуналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Потым улады прыбралі нават мачты для сьцягоў, каб ніхто больш нічога ня вешаў. Людзі гукалі пратэставыя лёзунгі, маліліся, размаўлялі, працаваў свабодны мікрафон, расказвалі гісторыю гораду, прыяжджалі ўраджэнцы Наваградку, якіх зьбілі ў Менску, і дзяліліся сваім досьведам.
«Мы бачылі, што гэта свае пацярпелі», — успамінае Валянціна Львоўна.
Наваградцы склалі свой зварот з традыцыйнымі патрабаваньнямі: спыніць гвалт і прызнаць фальсыфікацыю выбараў. Калі сталі падпісваць на плошчы, не хапіла аркушаў для ўсіх ахвотных. Сабралі 800 подпісаў і занесьлі ў райвыканкам.
Кіраўніка гораду Сяргея Федчанку і начальніка міліцыі Рустама Вагабава выклікалі да людзей. Кажуць, дыялёгу не атрымалася.
«Яны прывыклі размаўляць з падначаленымі, а тут яны, можа, упершыню меліся адказваць на пытаньні», — мяркуюць жыхары Наваградку.
«Быў такі пэрыяд, што ўлада была разгубленая», — кажа жыхар Наваградку Ігар.
Потым на плошчы пачалі дзяжурыць міліцыянты. Пратэстоўцаў, якія выходзяць на вуліцы, цяпер 20−30. Яны разумелі, што ў цэнтры са сьцягамі іх усіх затрымаюць. Таму раней, чым у вялікіх гарадах, зьмянілі тактыку. Прыкладам, прыходзілі на плошчу, сядалі на лаўкі, і кожны чытаў газэту «Народная Воля». Зьбіраліся са сьцягамі па-за цэнтрам на невялікія акцыі, гукалі «Жыве Беларусь» і разыходзіліся.
Гродненка Виктория Талковская опубликовала TikTok, в котором попросила горожан назвать самые мрачные места Гродно. За…
Через дорогу от ТРЦ Triniti на проспекте Янки Купалы продают "трешку" в новом доме. Как…
Планируется, что в каждом районе появится по две новых площадки для выгула домашних животных. Соответствующий…
Гродненский областной суд признал Ежи Григенчу виноватым по четырем уголовным статьям. Ему присудили шесть лет…
Блогер из Гродно Алексей Савко с ростом в 136 см опубликовал фото в футболке “Команда…
Экран высотой семь метров появился на фасаде торгово-развлекательного центра Triniti на проспекте Янки Купалы. Это…