Трэці сёлетні квэст ад Hrodna.life пачнецца ў панядзелак, 23 лістапада, і працягнецца два тыдні. Далучыцца да гульні можна ў любы момант на платформе grodno.en.cx.
Гэта трэцяя гульня з серыі гарадскіх квэстаў, якія рэдакцыя Hrodna.life запланавала на лета-восень 2020. Яна пройдзе ў мікрараёне Фолюш. Першая гульня адбылася ў ліпені і ахапіла цэнтральную частку горада, другая гульня прайшла ў кастрычніку ў раёне Фарты.
Каб прайсці ўсе 15 узроўняў, вам спатрэбіцца асацыятыўнае мысленне, трошкі ведаў па гісторыі Гродна і ўменне эфектыўна гугліць. Адказ на некаторыя пытанні прыйдзе адразу, на іншыя ж будзе патрабаваць роздумаў - час на іх будзе. Вы можаце пачаць квэст у адзін дзень, потым узяць перапынак на некалькі, а потым вярнуцца да заданняў. Праз нейкі час, калі вы ніяк не зможаце прайсці пэўны ўзровень, з’явяцца падказкі, якія дапамогуць. Галоўнае — паспець прайсці як мага больш узроўняў да 7 снежня.
Для гульні не спатрэбіцца ніякае дадатковае абсталяванне. Хопіць смарфтона з інтэрнэтам, зручнай вопраткі і, калі будзеце гуляць ноччу, ліхтарыка. У большасці ўзроўняў вам трэба будзе знайсці код, напісаны недзе побач з месцам, зашыфраваным у заданні. Дзякуючы коду вы зможаце перайсці на наступны этап.
Гульня індывідуальная. Найлепшыя гульцы атрымаюць сувеніры ад Hrodna.life. Пяцёрка найлепшых — таксама ад праекта Grodno.en.cx.
В середине марта на Замковой, 11 открылась фотостудия Retreat. В студии есть несколько рабочих зон…
Отель «Кронон Парк Отель», расположенный в лесопарке Пышки в Гродно, получил премию Travel Time Awards…
В 2024 году родительских прав в Беларуси были лишены родители 3 955 детей. Это наибольшее число…
Житель Гродно набил на лодыжке татуировку с изображением российского рэпера Паши Техника и подписью “Досвидания”.…
На седьмом этаже дома по улице Лиможа, 48Б выставлена на продажу трёхкомнатная квартира площадью 74,8…
В Гродно готовятся к празднованию 80-лет Победы в Великой отечественной войне. Мероприятия объединят под концепцией…