Пра тое, што злоўлены звер не воўк, пацвердзіла карэспандэнту «Газеты Слонімскай» і супрацоўніца лабараторыі малекулярнай заалогіі пры Акадэміі Навук Аляксандра Ларчанка, якая прыязджала збіраць біяматэрыал застрэленай жывёлы.
— Гэта жывёла сто працэнтаў не воўк. Яна занадта маленькая для ваўка. Магчыма гэта помесь сабакі і ваўка, можа нават не ў першым пакаленні. Адназначна немагчыма сказаць, трэба ўлічваць, што сабакі і ваўкі добра скрыжоўваюцца, — патлумачыла спецыяліст.
— А ці можна вызначыць, ці датычная гэта жывёла да згубу хатніх сабак?
— Баюся, што не. Можна было вызначыць па костках, знойдзеным у страўніку. Але мы іх не забіралі, бо нам не зусім гэта было цікава. Мы будзем вырабляць генетычныя даследаванні на тэму відавой прыналежнасці гэтай жывёлы, — дадала Аляксандра Ларчанка, супрацоўніца лабараторыі малекулярнай заалогіі пры Акадэміі Навук Беларусі.
Неўзабаве карэспандэнты «ГС» знайшлі гаспадара забітай жывёлы.
— Уначы мой сабака пайшоў пагуляць і не вярнуўся, — распавёў карэспандэнтам «ГС» гаспадар сабакі Генадзь Альбертавіч, жыхар вёскі Дзераўная. Нагадаем, сабака быў забіты ў ноч з 26 на 27 верасня паміж вёскамі Львоўшчыне і Дзераўная Слонімскага раёна. У Генадзя Альбертавіча сабака па мянушцы Балта пражыў дзесяць гадоў.
— Гэта помесь аўчаркі з якойсці іншай пародай, дакладна не ведаю. У тым, што быў забіты мой сабака, я пераканаўся, калі ўбачыў здымкі ў інтэрнэце, — растлумачыў жыхар вёскі Дзераўная з вуліцы Лугавая. Таксама мужчына запэўніў карэспандэнта «ГС», што яго сабака не датычная да згубе сабак у вёсцы. — У тыя ночы, калі знікалі сабакі, мая была на прывязі, я гэта дакладна ведаю, — растлумачыў вясковец.
Нагадаем, у Слонімскім раёне невядомая жывёла пачала нападаць на хатніх жывёл і гадаванцаў у жніўні. Сабак, курэй, гусей хаваюць у дамах і адрынах, а самі баяцца вечарам выходзіць на вуліцу. За забойства Слонімскай «чупакабры» прызначылі прэмію ў памеры 500 рублёў. Невядома, ці працягнуцца напады.
“Гродно. Туристическая карта для гостей города” выйдет тиражом 6000 штук. Все экземпляры будут только на…
На торги выставили участок около кольцевой развязки проспекта Космонавтов и улицы Карского. Согласно назначению участка,…
Сервис карт от Google обновил спутниковые фотографии Гродно. На них можно увидеть крупнейшие стройки города,…
Гродненка Виктория Талковская опубликовала TikTok, в котором попросила горожан назвать самые мрачные места Гродно. За…
Через дорогу от ТРЦ Triniti на проспекте Янки Купалы продают "трешку" в новом доме. Как…
Планируется, что в каждом районе появится по две новых площадки для выгула домашних животных. Соответствующий…