Пра тое, што злоўлены звер не воўк, пацвердзіла карэспандэнту «Газеты Слонімскай» і супрацоўніца лабараторыі малекулярнай заалогіі пры Акадэміі Навук Аляксандра Ларчанка, якая прыязджала збіраць біяматэрыал застрэленай жывёлы.

— Гэта жывёла сто працэнтаў не воўк. Яна занадта маленькая для ваўка. Магчыма гэта помесь сабакі і ваўка, можа нават не ў першым пакаленні. Адназначна немагчыма сказаць, трэба ўлічваць, што сабакі і ваўкі добра скрыжоўваюцца, — патлумачыла спецыяліст.

— А ці можна вызначыць, ці датычная гэта жывёла да згубу хатніх сабак?

— Баюся, што не. Можна было вызначыць па костках, знойдзеным у страўніку. Але мы іх не забіралі, бо нам не зусім гэта было цікава. Мы будзем вырабляць генетычныя даследаванні на тэму відавой прыналежнасці гэтай жывёлы, — дадала Аляксандра Ларчанка, супрацоўніца лабараторыі малекулярнай заалогіі пры Акадэміі Навук Беларусі.

Неўзабаве карэспандэнты «ГС» знайшлі гаспадара забітай жывёлы.

Застрэленая слонімская «чупакабра» апынулася сабакам з суседняга двара

— Уначы мой сабака пайшоў пагуляць і не вярнуўся, — распавёў карэспандэнтам «ГС» гаспадар сабакі Генадзь Альбертавіч, жыхар вёскі Дзераўная. Нагадаем, сабака быў забіты ў ноч з 26 на 27 верасня паміж вёскамі Львоўшчыне і Дзераўная Слонімскага раёна. У Генадзя Альбертавіча сабака па мянушцы Балта пражыў дзесяць гадоў.


За галаву слонімскай чупакабры абяцаюць 500 рублёў


— Гэта помесь аўчаркі з якойсці іншай пародай, дакладна не ведаю. У тым, што быў забіты мой сабака, я пераканаўся, калі ўбачыў здымкі ў інтэрнэце, — растлумачыў жыхар вёскі Дзераўная з вуліцы Лугавая. Таксама мужчына запэўніў карэспандэнта «ГС», што яго сабака не датычная да згубе сабак у вёсцы. — У тыя ночы, калі знікалі сабакі, мая была на прывязі, я гэта дакладна ведаю, — растлумачыў вясковец.

Нагадаем, у Слонімскім раёне невядомая жывёла пачала нападаць на хатніх жывёл і гадаванцаў у жніўні. Сабак, курэй, гусей хаваюць у дамах і адрынах, а самі баяцца вечарам выходзіць на вуліцу. За забойства Слонімскай «чупакабры» прызначылі прэмію ў памеры 500 рублёў. Невядома, ці працягнуцца напады.