У Гродне пачалі збіраць грошы на святкаванне 100-годдзя БНР

Аргкамітэт свята распачаў збор сродкаў на мітынг і канцэрт. Усяго арганізатарам святкавання 100 гадавіны абвяшчэння БНР трэба сабраць 8270 рублёў.

Аргкамітэт даслаў у рэдакцыю Hrodna.life такую інфармацыю:


У нядзелю 25 сакавіка ўся Беларусь будзе адзначаць 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці нашай дзяржавы, ганаровы чын, які здзейсніўся прыняццём ІІІ Устаўной граматы Урадам БНР у 1918 годзе. Мы лічым гэтую дату падзеяй нацыянальнага маштабу, якая абавязкова мае быць ушанаваная і ў Гродна, горадзе, непасрэдна звязаным з дзейнасцю Урада БНР у 1918−1920 гадах.

Свята Незалежнасці, прымеркаванае да 100-годдзя БНР, першай беларускай рэспублікі, пройдзе ў Гродне 25 сакавіка з 14.00 да 17.00 у Каложскім парку. У праграме — выступы музычных гуртоў, святочныя віншаванні гасцей і арганізатараў, прамовы гісторыкаў, тэматычная фотазона і сімволіка, фудкорт (кава і гарбата), сувеніры і атрыбутыка.

Мерапрыемства афіцыйна ўзгоднена з гарадскімі ўладамі.

Для таго, каб наша свята атрымалася, а арганізатары змаглі забяспечыць дарожныя выдаткі і ганарары музыкам, тэхнічную падтрымку, аплаціць паслугі абавязковых на вулічных мерапрыемствах гарадскіх службаў, мы вельмі разлічваем на Вашу дапамогу! На дадзены момант мы маем сабраць 8270 рублёў.

Ахвяраваць можна асабіста ў памяшканні крамы Цудоўня, па адрасу Кірава, 3. Можна папярэдне пазваніць на нумары +375 296 540 534 Вадзім, ці +375 295 852 585 Дзмітый — арганізатары распавядуць пра найбольш зручную для вас магчымасць далучыцца да арганізацыі свята.

Арганізатары таксама распачынаюць традыцыйны беларускі механізм, для выканання супольных справаў - Талаку! Далучыцца да арганізацыі свята можна ахвяраваўшы зручную для Вас суму праз гэту спасылку.

Арганізатары запрашаюць гасцей браць з сабой зарэгістраваную і тэматычную сімволіку (нацыянальныя сцягі, выявы Пагоні, арнаментаваныя стужкі і вышыванкі), сяброў, калегаў, любімых дзяўчат і хлопцаў ды святочны вясновы настрой!

Давайце разам зробім наша свята!

Сустрэнемся 25-га ў парку ля старадаўняй Каложы!

Жыве Беларусь!


Стандартная тележка тельфера — это достаточно известная и востребованная марка грузоподъемного оборудования. Несмотря на то, что грузоподъемная техника достаточно прочная, она также может ломаться. Блок-шестерня для тельфера-это шестерня, которая состоит из двух шестерен. Приобрести ее можно на сайте unitreid.ru/?page. Широкий выбор, высокое качество.


Поделиться

Последние записи

В Гродно делают сувенирную карту для туристов. Только на русском языке

“Гродно. Туристическая карта для гостей города” выйдет тиражом 6000 штук. Все экземпляры будут только на…

23 ноября 2024

Между кладбищем и «Азотом» построят торгово-выставочный центр

На торги выставили участок около кольцевой развязки проспекта Космонавтов и улицы Карского. Согласно назначению участка,…

22 ноября 2024

Google обновил спутниковые снимки Гродно. Оцените масштабы городских строек

Сервис карт от Google обновил спутниковые фотографии Гродно. На них можно увидеть крупнейшие стройки города,…

22 ноября 2024

«Что-то из фильмов ужасов». Топ-3 мест в Гродно, которые горожане обходят стороной

Гродненка Виктория Талковская опубликовала TikTok, в котором попросила горожан назвать самые мрачные места Гродно. За…

22 ноября 2024

Недвижимость недели: напротив Triniti продают квартиру в минималистичном стиле с элементами скандинавского дизайна

Через дорогу от ТРЦ Triniti на проспекте Янки Купалы продают "трешку" в новом доме. Как…

22 ноября 2024

В Гродно появится больше площадок для выгула собак

Планируется, что в каждом районе появится по две новых площадки для выгула домашних животных. Соответствующий…

22 ноября 2024